Санкцыі супраць мабільных аператараў Беларусі рыхтуе Украіна. Гэта звязана з тым, што рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць іх інфарструктуру для нанясення атак па ўкраінскай тэрыторыі. Раней Украіна неаднаразова заяўляла, што расійскія дроны карыстаюцца рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі, каб атакаваць заходнія вобласці Украіны.