Беларусу забаранілі ўезд у Расію на бліжэйшыя сто гадоў. Як заўважыла @nashaniva", Вярхоўны суд Рэспублікі Карэлія забараніў яму ўязджаць у РФ да 17 красавіка 2126 года. Абскардзіць прысуд праз апеляцыю не ўдалося. Максім Стасевіч у 2020‑м удзельнічаў у пратэстах пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Тады яго да адказнасці не прыцягвалі.