За пагрозамі замаху на Дональда Туска і міністра абароны Польшчы могуць стаяць правыя экстрэмісты. Пра гэта са спасылкай на чыноўніка з атачэння прэм'ера піша Gazeta Wyborcza. Афіцыйна ўлады пакуль не раскрываюць, дэталяў справы. Папярэджанне пра замахі паступіла раніцай 11-га кастрычніка па электроннай пошце ў Службу дзяржаўнай аховы, якая перадала яго паліцыі. Паведамленне змяшчала адрасы, дзе маглі знаходзіцца Туск і Уладзіслаў Касіняк-Камыш, а таксама звесткі пра іх бліжэйшыя планы. Менавіта гэтыя падрабязнасці прымусілі паставіцца да пагрозы сур'ёзна. Ужо даўно не сакрэт, што за еўрапейскімі правымі экстрэмістамі часта стаіць Расія.