"Журналісты — сумленне гэтага свету". Пасля пагрозаў, якія атрымаў палітычны аналітык "Позірку" Аляксандр Класкоўскі, галоўны рэдактар Belarus Tomorrow Павел Свярдлоў звярнуўся да беларусаў з заклікам берагчы журналістаў. "Мы працуем для таго, каб вы ведалі праўду. І праца гэтая не ўсім падабаецца". Цалкам свежы выпуск "Клуба галоўных рэдактараў" са Свярдловым, Вольгай Лойка і Ігарам Кулеем глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=LDwnDsiewEM
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
Трамп заявіў, што Украіне патрэбны новы прэзідэнт — чалавек, які "здольны заключыць здзелку". У размове з журналістамі на вайсковай базе Эндрус пад Вашынгтонам прэзідэнт ЗША сказаў, што Уладзімір Зяленскі ўжо даўно мог падпісаць мірную дамову з Пуціным. Але з нейкіх прычынаў не робіць гэтага. Трампа падтрымаў Ілан Маск. Але міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга нібыта адказвае абодвум: Зяленскі карыстаецца народнай падтрымкай, і менавіта ўкраінскі народ мае права вырашаць, хто будзе прэзідэнтам. Заява Трампа прагучала на фоне прыпынення амерыканскіх санкцый на расійскі дызель. Прэзідэнт ЗША разлічвае, што цяпер Пуцін залье сусветны рынак палівам, і цэны на яго пойдуць уніз. А гэта, у сваю чаргу, мусіць умацаваць пазіцыі рэспубліканцаў у Кангрэсе і рэйтынг, уласна, Трампа, па якім істотна ўдарыла падвышэнне цэн на паліва пасля пачатку вайсковых дзеянняў у Іране.
-
Цягнікі Адлер — Мінск і Мінск — Адлер 11-га кастрычніка аб'язджаюць участак мяжы з Расіяй у раёне Гомеля. Іх пусцяць праз Смаленск і Оршу. Пра змены ў маршруце і ў раскладзе паведаміла Беларуская чыгунка. Няштатную сітуацыю тлумачаць "тэхнічнымі прычынамі". Цягнік №301, што адправіўся з Адлера 9-га кастрычніка замест станцыі Гомель пройдзе праз станцыі Бранск, Смаленск, Орша-Цэнтральная — і далей да Мінска. Для пасажыраў, якія збіраліся выйсці ў Гомелі і на станцыях участка Гомель — Мінск прызначаны дадатковы цягнік. Таксама як і для тых, хто збіраўся дабрацца на цягніку з Адлера ад Гомеля да Мінска. Цягнік № 302 Мінск — Адлер 11-га кастрычніка ідзе дзейным раскладам да станцыі Гомель, а пасля — змененым маршрутам праз Магілёў, Оршу, Смаленск, Бранск. І далей вяртаецца на свой маршрут.
-
edited
У Польшчы рыхтаваліся замахі на прэм'ер-міністра Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша. Інфармацыю пра гэта атрымала паліцыя краіны. Цяпер з гэтай нагоды адбываецца нарада, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх сілавых структур. Пакуль што ніякіх падрабязнасцяў няма.
-
У Беларусь з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў экстрадыравалі грамадзяніна Мадагаскара. Яго шукалі праз Інтэрпал — як арганізатара нелегальнай міграцыі. У чэрвені 2024 года мужчына прывез у Беларусь 13 замежнікаў: грамадзянаў Бурундзі, Камеруна, Каморскіх Астравоў і Нігерыі. Некаторы час яны правялі на беларускай тэрыторыі, а далей паспрабавалі перйсці мяжу з адной з краінаў Еўрасаюза. Вядома, па-за памежнымі пераходамі. Працэдура перадачы мадагаскарца беларускай міліцыі адбылася ў аэрапорце Дубая. Яго даставілі ў Мінск рэйсам "Белавія".
-
Яшчэ адзін беларускі хакеіст дэбютаваў у НХЛ. 24-гадовы нападаючы Віталь Пінчук у першым жа сваім матчы за "Нэшвіл" адзначыўся выніковымі дзеяннямі. Беларус правёў на лёдзе больш за 11 хвілінаў, зарабіў на сабе выдаленне і аддаў перадачу, пасля якой была закінутая шайба. На жаль, гэта не дапамагло яго камандзе — "Нэшвіл" саступіў "Атаве" па булітах 2:3.
-
Збой у працы анлайн-банка Belarusbank і "М-Банкінга". Баланс на рахунках адлюстроўваецца некарэктна, а некаторыя карыстальнікі дык і ўвогуле не могуць увайсці ў сэрвісы. "Мы бачым праблему з адлюстраваннем балансаў: сродкі могуць быць часова недаступныя для прагляду", — каментуюць у прэс-службе "Беларусбанка". І просяць прабачэння за часовыя нязручнасці. Праблемы могуць быць звязаныя з чарговым ударам па расійскай інфраструктуры "Яндэкса". Уночы на 11-га кастрычніка ўкраінскі дрон упаў на дата-цэнтр ва Уладзімірскай вобласці.
-
Раптоўная паводка ў Непале змыла некалькі дамоў і мастоў. На гэты момант зніклымі без вестак лічацца чатыры чалавекі. Імаверна, хваля ўтварылася пасля таго, як апоўзень перагарадзіў адзін з прытокаў ракі Будхі-Гандакі вышэй у гарах. Неўзабаве вада прарвалася праз перашкоду і хлынула ўніз.
-
У Гомельскім раёне шукаюць збеглага паўліна. Гаспадары абяцяюць узнагароду таму, хто дапаможа: "Для нас ён не проста прыгожая птушка, а частка сям'і і душа. Мы вельмі чакаем яго вяртання". Паўлін знік некалькі дзён таму ў вёсцы Цагельня. Цяпер ён можа гуляць па мікрараёнах на поўдні Гомеля ці па навакольных вёсках Кантакузаўка і Клімаўка. Цікава, што гэта не першы выпадак, калі непадалёк ад Гомеля губляюцца паўліны. Напачатку верасня адна такая птушка неспадзявана прыйшла ў вытворчыя памяшканні на вуліцы Ландышава. Тады яе фота апублікавалі ў Threads, і гаспадар хутка знайшоўся — бо, як выявілася, шукаў свайго паўліна ўжо два дні.
-
Маштабны збой у "Яндэксе" закрануў і Беларусь. Праз украінскую атаку на дата-цэнтр ва Уладзімірскай вобласці Расіі ляжыць "Яндэкс.Пошта" і немагчыма выклікаць таксі Yandex Go. Дроны падаюць на элементы інфраструктуры "Яндэкса" трэці раз за чатыры апошнія дні. Раней пацярпелі дата-цэнтры ў Разанскай і Калужскай абласцях РФ. Кампанія працуе ў аварыйным рэжыме.
-
edited "Крывавая пятніца" ў прапагандыстаў, пагроза аналітыку Класкоўскаму і следчы, які закрыў ТутБай. Гэтыя і не толькі тэмы ў праграме "Клуб галоўных рэдактараў" абмяркоўваюць Павел Свярдлоў, Вольга Лойка і Ігар Кулей. https://youtu.be/LDwnDsiewEM
-
edited "Без карупцыі ў сістэмы атрымліваецца яшчэ горш", — кажа эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. І прыгадала пастаяннае хабарніцтва ў Белкаапсаюзе. Глядзець эфір цалкам: https://www.youtube.com/live/uGSpEWrGYSQ
-
Бліжэйшымі месяцамі Расія можа паспрабаваць праверыць гатоўнасць NATO да дзеянняў у адказ. Еўрапейскія разведкі лічаць, што выпадкі дыверсій стануць больш частымі. Як Еўрасаюз рыхтуецца адказваць? Ці гатовы ён да супрацьстаяння з Расіяй? Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Tl93zqrud_4
-
"Было добрае пачуццё — аднаўляць дамы, якія разбурыў наш вермахт". Мы знайшлі ўспаміны нямецкага салдата, які трапіў у палон падчас аперацыі "Багратыён", а пасля вайны адбудоўваў разбураны Віцебск. Магчыма, яго брыгада ўзнімала з руінаў і дом Марка Шагала: https://euroradio.fm/gistoryya-zhyccya-saldata-vermakhta-yaki-u-40-kh-adnaulyau-vicebsk-magchyma-i-dom-shagala Спасылка, якая працуе без VPN
-
Ва Украіне могуць спрасціць атрыманне ВНЖ для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Дзяржаўная міграцыйная служба апублікавала адпаведны законапраект, паведаміла Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне. Так патлумачылі, што для грамадзян Беларусі праект прадугледжвае магчымасць: — абменьваць пасведчанне на часовае пражыванне з пратэрмінаваным беларускім пашпартам у вызначаных законам выпадках; — афармляць пасведчанне на пастаяннае пражыванне з пратэрмінаваным пашпартам, а ў асобных выпадках — нават з копіяй страчанага пашпарта, калі ён раней падаваўся ў ДМС; — захоўваць законнасць знаходжання ва Украіне нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, калі пасведчанне аформлена паводле новага парадку. "Місія не прапаноўвала ў межах гэтага законапраекта асобных змен для людзей, якія не маюць дзейных дакументаў і раней не прайшлі першасную легалізацыю ва Украіне, таму што іх сітуацыя патрабуе асобнага абмеркавання і, верагодна, спецыяльнай працэдуры ўстанаўлення асобы і дакументавання, а не толькі дадатковага выключэння адносна пратэрмінаваных пашпартоў", — адзначылі ў місіі.
-
Чарговы напад у польскай школе. У Варшаве 21-гадовая жанчына кінулася з нажом на 17-гадовую дзяўчыну. Жанчыну атрымалася затрымаць. Траўмы атрымалі яшчэ два чалавекі. Большых падрабязнасцяў пакуль не паведамляюць. У медыя фігуруе розная інфармацыя адносна месца здарэння: Polsat паведамляе, што інцыдэнт адбыўся ўнутры будынку школы, а RMF24 — што каля. У пятніцу пасля двух за тыдзень нападаў у польскіх школах паліцыя праводзіла ўзмоцнены кантроль у розных гарадах краіны. Былі затрыманыя 70 чалавек — за што менавіта, пакуль не ўдакладняюць.
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
edited
Фінляндыя прапануе цалкам забараніць выдачу турыстычных шэнгенаў расіянам. З такой прапановай прэм'ер краіны Петэры Орпа выступіць на бліжэйшым саміце Еўрасаюза. "Мы асцерагаемся, што Расія паспрабуе арганізаваць дыверсіі ў Еўропе. Чаму ж мы тады пускаем расіян сюды як турыстаў і дазваляем ім свабодна перасоўвацца?" — патлумачыў сваю прапанову фінскі прэм'ер.
-
Дээскалацыя праз эскалацыю? Пра што сведчыць правакацыя на мяжы Беларусі з Латвіяй? Запыталі палітычнага аглядальніка Юрыя Дракахруста. Эфір цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=3LSZIGgjzFU
-
Ватнік з Літвы, пакрыўджаны Пуцін і не толькі. Гэта новы "Крынж тыдня" на @euroradio — глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/hJSJzl_USyE
- Older posts