Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 37 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬

Былы кіраўнік польскай выведкі: Лукашэнка хоча суверэнітэту ад Масквы. Пра гэта ў інтэрв'ю Свабодзе заявіў Пётр Краўчык, які кіраваў Agencja Wywiadu у 2016-2022 гадах. "Беларускія ўлады знаходзяцца ў пэўным складаным становішчы: з аднаго боку, яны вымушаныя падтрымліваць гэтыя адносіны з Масквой, але пры гэтым, і я кажу гэта з поўнай адказнасцю, яны не адчуваюць сябе ў гэтых адносінах цалкам камфортна. Беларускія ўлады таксама хацелі б мець, і я кажу тут у тым ліку пра прэзідэнта Лукашэнку, значна большую свабоду, а можа нават поўны суверэнтэт у адносінах з Масквой. Вядома, на цяперашнім этапе эканамічнага, грамадскага і палітычнага развіцця гэта вельмі складана. Але паўстае пытанне, калі мы пакінем Беларусь такую, якая яна ёсць сам насам, аддамо яе Расіі, ці гэта неяк дапаможа?" Ці трэба Польшчы дзеля дыялогу з Лукашэнкам адмовіцца ад грамадзянскай супольнасці? На гэтае пытанне Краўчык адказаў адмоўна, але дадаў, што трэба задацца пытаннем, "ці павінны мы падтрымліваць такія групы, якія заяўляюць пра жаданне зрынуць уладу ў Беларусі?".

Views over time

05001K1.5K3 Oct 09:5011 Nov 21:341.4K3 Oct 09:50: 0 views11 Nov 21:34: 1,350 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Oct 2026, 09:500
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.