Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 38 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬

Мы маглі б распавесці вам пра смерць расійскага ашуканца, але давайце лепш падумаем пра ментальнае здароўе. Добры псіхалагічны стан, дарэчы, дазваляе быць менш уразлівымі і для розных маніпуляцый, так што дакладна актуальна. Пра сваё ментальнае здароўе трэба клапоціцца, як і пра фізічнае. Асабліва — у такое надвор'е, як цяпер. Некалькі парад, як гэта рабіць: 🔘 Не забывацца пра фізічную актыўнасць. Нават нядоўгія шпацыры кожны дзень нясуць вялікую карысць! 🟡 Сачыць за харчаваннем. Навукоўцы кажуць, што ў тых, хто дадае ў харчаванне больш сыру, фруктаў і гародніны, куды менш псіхічных праблем. Але ўсякія "адаптагены" (напрыклад, гліцын) вам наўрад ці дапамогуць. 🟢 Слухаць птушак. Так, большая блізкасць да прыроды даказана дапамагае! Калі ў некага з вашых знаёмых сур'ёзныя праблемы і нават ёсць падазрэнні на магчымасць суіцыду — вось парады ад псіхіятра, як паспрабаваць дапамагчы.

Views over time

05001K1.5K3 Oct 09:0211 Nov 21:341.3K3 Oct 09:02: 0 views11 Nov 21:34: 1,340 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
3 Oct 2026, 09:020
11 Nov 2026, 21:341.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.