Статыстыка пенсій у Беларусі, гатоўнасць Лукашэнкі працаваць з NATO і новая заява Калеснікавай пра палітвязняў. Гэта "Сэнсы дня" на @euroradio — усяго семь хвілін пра галоўныя тэмы: https://www.youtube.com/watch?v=grB-_1k2W4o
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
Расіяне працягваюць атакаваць кіеўскія масты. Раніцай у суботу дрон трапіў у паўночны мост, які злучае раёны Абалонь і Траешчыну. Як паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, у выніку ўдару пашкоджаныя дарожнае палатно і кантактная тралейбусная сетка.
-
Па амерыканскаму ТБ пачалі круціць прома-ролікі Дональда Трампа і рэкламу вайны ў Іране. Здавалася б, нічога такога. Але ўсе яны аплачаныя з федэральнага бюджэту ЗША. Ролікі пачалі з'яўляцца ў верасні — па супадзенні, за два месяцы да прамежкавых выбарах у ЗША. Апытанні дэманструюць высокую верагоднасць таго, што рэспубліканцы могуць страціць абедзве палаты Кангрэса. Прамежкавыя выбары пройдуць 3 лістапада.
-
Імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі гэтага году пачнуць называць ужо ў панядзелак. Каму прадракаюць узнагароду за ўнёсак у развіццё міру? На першым месцы ў букмекераў ідзе валанцёрская ініцыятыва Sudan's Emergency Response Rooms — сетка распаўсюду гуманітарнай дапамогі ўнутры Судана, у якім з 2023-га працягваецца грамадзянская вайна. Таксама сярод найбольш верагодных пераможцаў часта называюць "Дактароў без межаў" і міжнародную арганізацыю абароны дзяцей Save the Children. Неблагія шанцы на Нобелеўскую прэмію міра таксама аддаюць амерыканскаму гораду Мінеапаліс, дзе сёлета былі найбольш жорсткія аблавы на мігрантаў — у нас ёсць відэа пра гэта. Таксама часта згадваюць расійскую апазіцыянерку Юлію Навальную.
-
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 2 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:12 Чаму беларускі аж на 10 гадоў жывуць даўжэй, чым беларусы 10:44 Навіны спорту 12:41 З чым звязаная актыўнасць Максіма Рыжанкова 24:06 Навіны шоў-бізу 26:17 Чаму краіны Еўропы не бяруць прыклад з Польшчы і не пачынаюць дыялог з Мінскам? "Сэнсы дня": глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтай пятніцы
-
edited
“Пачала плакаць, кідацца ў ногі сілавікам”. Расказваем, што цяпер адбываецца ў межах "справы ЕГУ". Спойлер — справа раскручваецца. У нас тут гісторыі з допытаў і парады юрыстаў: https://euroradio.fm/shto-cyaper-vyadoma-pra-spravu-egu-gistoryi-dopytau-i-parady-yurystau Спасылка, якая працуе без VPN
-
Блогер Аляксандр Кныровіч і рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў сёння абмяркоўвалі сумныя лічбы: колькі жывуць беларускія мужчыны і жанчыны, колькі плацяць падаткаў, колькі п'юць спіртнога... У прыватнасці, Кныровіч падлічыў, што дарослы беларускі мужчына ў сярэднім спажывае адну бутэльку гарэлкі за тыдзень. Гэта не нагода для жартаў, вядоўцы сённяшняга стрыму змаглі ўспрыняць гэтую сітуацыю ў гумарам. Цалкам жа глядзіце гэты стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=fxg9ar4ifF0
-
У ЗША пакуль не атрымалася праціснуць Літву на тэму транзіту беларускіх калійных угнаенняў. А ці можа атрымацца праціснуць Польшчу? Мы запыталіся пра гэта ў амерыканіста Антона Пянькоўскага. Ён лічыць, што афіцыйная Варшава апошнімі гадамі "ў тых ці іншых пытаннях ідзе ў фарватары Вашынгтона". Так што шансы ёсць. Цалкам стрым з Антонам Пянькоўскім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=CRb9g2N2hFU
-
У Нацыянальным аэрапорце Мінск запрацаваў сэрвіс "БАГГАЖ". Пасля прылёту пасажыр можа перадаць валізку яго супрацоўнікам, і яе даставяць па патрэбным адрасе ва ўзгоднены час. Можна зрабіць і наадварот — аформіць дастаўку багажу з дому, гатэля ці офіса ў аэрапорт перад вылетам. Першую звычайную валізку даставяць за 39 рублёў, кожную наступную ў адной замове — за 19 рублёў. Беларускі "БАГГАЖ" — клон расійскага сэрвіса з такой жа назвай. Ён працуе ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сочы.
-
Максім Рыжанкоў заявіў, што Мінск гатовы аднавіць вайсковыя каналы ўзаемадзеяння з краінамі NATO. Гэта значыць — супрацоўнічаць для большай празрыстасці і прадухілення магчымых інцыдэнтаў. І гэта пры тым, што прапаганда і вайскоўцы ў тры змены выстаўляюць НАТА міжнародным пудзілам — галоўнай крыніцай небсяпекі для беларусаў. Дык што адбываецца з кіраўніком МЗС Беларусі? Чаму ён літаральна на нашых вачах ператвараецца ў "міжнародную пралеску"? Тлумачыць галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка.
-
Расійскі беспілотнік ізноў патрапіў у Паўднёвы мост у Кіеве. На гэты раз удар прыйшоўся па верхняй частцы апоры. Цяпер рух па мосце зачынены і для аўтамабільнага транспарта, і для метро, якое выходзіць там на паверхню. Гэта стварае лагістычныя праблемы, бо мастоў праз Днепр не так шмат. У горадзе ўтварыліся заторы. Апошнімі днямі расійскія дроны некалькі разоў атакавалі Паўднёвы мост. Гэта адбываецца пасля таго, як Пуцін зняў з вайскоўцаў усе абмежаванні на ўдары па Украіне — пра такое распараджэнне прэзідэнта Расіі расказаў сёння, спасылаючыся на даныя разведкі, Уладзімір Зяленскі.
-
edited
80% аўдыторыі мінскай "Жаночай піўной" — расіянкі. Таму ў верасні ў гучнага праекта пачаліся праблемы. Выручка ўпала ў два разы. І сёння ў яго інстаграм-акаўнце з'явіўся пост пра тое, што "Жаночая піўная" закрываецца. Што праўда, не цяпер, а праз пару месяцаў — калі справы не пойдуць лепш. "Самы прыбытковы месяц у нас быў — жнівень. Ведаеце, чаму? Таму, што пра нас даведалася вельмі-вельмі шмат дзяўчын з Расіі. І большая частка нашых гасцей былі менавіта турысткі з Расіі. Але прыйшоў верасень, халады..." — кажа сузаставальніца праекта Аляксандра Цямчык. Цяпер стваральніцы "Жаночай піўной" шукаюць трэцюю інвестарку. Магчыма — расіянку, калі ўжо бар так падабаецца гасцям з усходу, не хавае Цямчык. Таксама праект раздумывае над тым, каб выйсці на расійскі рынак.
-
Маштаб ужо не той: Лукашэнка відавочна стаў драбніць. І чарговы раз распісаўся ў вернасці Пуціну і Расіі — адразу пасля навіны пра рэкордныя выдаткі на вайну ў расійскім бюджэце на 2027 год. Чым багаты для Мінска расійскі бюджэт вайны — тым і рады Лукашэнка. Галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка і эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі абмярцоўваюць гэтыя ды іншыя пытанні ў праграме "І што?". Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=6tJThE2VPkY
-

Экс-канцлер Германіі Герхард Шродэр увайшоў у назіральную раду расійскай кампаніі. Ён зоймецца "суправаджэннем стратэгічнага развіцця" сеткі гіпермаркетаў Globus. Уладальнік ТАА "Гіперглобус" і акцыянер глабальнай Globus Holding GmbH & Co Томас Брух патлумачыў, што прызначэнне Шродэра прадыктаванае "неабходнасцю ўзмацнення экспертнай падтрымкі". А сам экс-палітык адзначыў важнасць падтрымкі эканамічных сувязей і інвестыцый у Расіі. Раней Пуцін называў Шродэра пажаданым перамоўшчыкам з боку Еўропы ў дыялогу з Расіяй.
-
edited
І такое бывае: 22-гадовы мінчук прыкідваўся дзяўчынай і выманьваў у мужчын грошы за інтымныя фота. Якія проста пампаваў з інтэрнэта. Карыстальнікі аднаго з сайтаў знаёмстваў пералічвалі яму па 200, 600 і 800 рублёў. У выніку чацвёра мужчын звярнуліся ў міліцыю. Махляра вылічылі: ён прызнаў віну, але з амаль 2000 рублёў шкоды вярнуў толькі 40. Справа накіраваная ў суд.
-
edited
Людзі ядуць вінаград, сабакі — людзей. Жахлівыя гісторыі з акупаваных расіянамі Алешак, куды з траўня не завозяць ежу. "Машыны з прадуктамі на пад’ездзе да горада расстралялі дронамі": https://euroradio.fm/travyat-sobak-chtoby-ne-muchilis-kak-zhivut-okkupirovannye-oleshki-kuda-s-maya-ne-zavozyat-ed Спасылка, якая працуе без VPN
-
edited
Ініцыятыва MALDZIS паказала слоўнік Івана Насовіча, які вяртае беларусам. Гэта першы навуковы слоўнік беларускай мовы — менавіта па ім вывучаў яе Максім Багдановіч. Кнігу набылі на аўкцыёне ў Нідэрландах на сродкі, якія MALDZIS збірае дзякуючы штомесячным ахвяраванням. У будучыні яе ў якасці грамадскага падарунка плануюць перадаць на радзіму аўтара — у Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей. Дарэчы, ужо існуе лічбавая версія гэтага слоўніка — глядзіце тут.
-
edited Зерне ў абмен на прабачэнне: ці пагодзіцца Кіеў сесці за адзін стол з Лукашэнкам? Стрым з украінскім палітолагам Яўгенам Магдам Расійскія рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі час ад часу ўключаюцца. Пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы час ад часу трапляюць па удары ўкраінскіх дронаў. Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, чыя хамская эскапада ў бок Украіны была такой скандальнай, што нават дзяржпрапаганда прыбрала яе са сваіх рэсурсаў. Ідуць размовы пра магчымую здзелку, пры якой праз порты краінаў Балтыі пойдзе беларускі калій — у абмен на магчымасць гэтым жа шляхам без перашкодаў везці ўкраінскае зерне. Гэтыя ды іншыя навіны беларуска-ўкраінскіх адносінаў каментуе дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда: https://www.youtube.com/watch?v=6t809TiYvUY
-
Беларус, якога месяц шукалі ў Іспаніі, расказаў, што з ім было. І пра свае наступныя прыгоды. Генадзь Смаляк пайшоў блукаць, каб знайсці сябе: https://euroradio.fm/belarus-znik-pad-barselonay-praz-mesyac-stala-vyadoma-shto-z-im-zdarylasya Спасылка, якая працуе без VPN
-
Ці застанецца Коўл на сваёй пасадзе і ці працягне вызваляць беларускіх палітвязняў? Стрым з амерыканістам Антонам Пянькоўскім Спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з нецярплівасцю чакаюць у Мінску. Нецярплівасць Лукашэнкі звязаная з “плюшкамі”, якія ён атрымае наўзамен вызваленых палітвязняў. А нашая — з магчымым вызваленнем людзей. Але ёсць пара нюансаў. Па-першае, у Коўла завяршаецца тэрмін знаходжання на пазіцыі спецпасланніка па Беларусі. Па-другое, кажуць, што Трамп хоча, каб ён заняўся вызваленнем расійскіх палітвязняў. Адпаведна, ёсць тыя, хто перакананы — больш мы Коўла ў Мінску не пабачым. Ці варта разлічваць, што Коўл па-ранейшаму будзе спецпасланнікам — як працуе механізм падаўжэння яго паўнамоцтваў? Ці не застануцца беларускія палітвязні па-за ўвагай Трампа, калі на гарызонце замаячаць паспяховыя ўгоды з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі: https://www.youtube.com/watch?v=CRb9g2N2hFU
- Older posts