Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
edited

89% пацверджаных выпадкаў сексуальнага гвалту на вайне ва Украіне звязаныя з Расіяй. Гэта вынікае з дакладу Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Ад пачатку вайны ва Украіне задакументавана 1004 выпадкі сексуальнага гвалту. У 89% выпадкаў адказнасць ускладзеная на прадстаўнікоў расійскіх уладаў: вайскоўцаў і супрацоўнікаў спецслужбаў. Яшчэ 11% выпадкаў ААН звязвае з украінскім бокам, у тым ліку з вайскоўцамі, пенітэнцыярнай службай і супрацоўнікамі СБУ. У дакладзе гаворыцца пра масавы сексуальны гвалт над украінскімі ваеннапалоннымі і затрыманымі грамадзянскімі асобамі на акупаваных тэрыторыях і ў Расіі. Гаворка ідзе пра згвалтаванні, у тым ліку групавыя, пашкоджанні палавых органаў, удары і катаванні электрычным токам. Самай малодшай задакументаванай ахвярай згвалтавання стала чатырохгадовая дзяўчынка, самай старэйшай — 82-гадовая жанчына. У ААН падкрэсліваюць, што 1004 выпадкі — толькі частка рэальнага маштабу гвалту: шмат эпізодаў застаюцца незаяўленымі.

Views over time

05001K1.5K2K19 Sep 14:2811 Nov 21:341.7K19 Sep 14:28: 0 views11 Nov 21:34: 1,720 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Sep 2026, 14:280
11 Nov 2026, 21:341.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.