Відэа, ад якога робіцца балюча: беларуска праліла каву ў торбу, дзе ляжаў яе пашпарт. "Знаходжуся з Польшчы. Можа, нехта быў у падобнай сітуацыі ці ведае, як цяпер правільна зрабіць? — пытаецца Анастасія. — Ці рэальна перасячы мяжу РП-РБ з такім пашпартам?" "Пакладзяце белыя лісты паперы паміж старонак — яны забяруць вільгаць. І пакладзяце пашпарт пад прэс — ёсць шанс, што старонкі будуць роўнымі, хоць і з падцёкамі", — раяць народныя спосабы ў каментарах. Але прадстаўнік Памежнага камітэта тут жа кажа, што трэба ісці ў беларускае консульства і браць даведку на вяртанне. Хаця, кажуць, можна і без гэтага — бо імя, прозвішча і фота добра бачныя. "Проста ў вас канфіскуюць пашпарт на мяжы і выпішуць невялікі штраф за псаванне дзяржаўнай маёмасці. А ў Беларусі зробіце новы".
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
−10 24h
Reach per post (ERR)
16.8%1.4K avg views
Posting
22.7/day
last 1 hour ago
Reactions per 1K views
18.4
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 20 Sep 2026, 09:30 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.6K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.