Туман, кароткачасовыя дажджы і да +25 — такой будзе нядзеля 20 верасня ў Беларусі. Уначы сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Удзень па паўночным захадзе пройдуць непрацяглыя дажджы. Раніцай магчымы слабы туман. Вецер паўднёвых напрамкаў, месцамі парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў, па захадзе краіны будзе да +14. Удзень чакаюцца камфортныя тэмпературы — ад 17 да 23 градусаў. На поўдні слупок тэрмометра будзе паказваць +25.