"Наша пазіцыя не змянілася". World Athletics не разглядае магчымасці вяртання беларусаў і расіян на міжнародныя спаборніцтвы. "Наша пазіцыя не змянілася. Народ Украіны ведае пазіцыю Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, і мы прытрымліваемся яе – гэта, на нашу думку, найлепшым чынам адпавядае інтарэсам спорту і яго цэласнасці", – заявіў прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коў. Спартыўнага функцыянера запыталі, ці адчувае World Athletics ціск праз рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта, які параіў федэрацыям скасаваць абмежаванні для спартоўцаў з Беларусі і Расіі. "Я перажыў шмат выпрабаванняў у жыцці. Але я рэдка адчуваю сябе пад ціскам", – адказаў Коў.