Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.7/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Лукашэнка загаварыў пра мабілізацыю ў войска. Заява прагучала падчас ягонай паездкі ў Баранавіцкі раён: Я ўжо казаў па-народнаму: войска трэба страсянуць, прыйшоў час. Усё войска. Усіх праверым. Аж да мабілізацыі. Таксама Лукашэнка заявіў, што ягоны малодшы сын Мікалай цяпер служыць у войску: Ніхто і не ведаў нават. Віктар (міністр абароны Віктар Хрэнін. — Рэд.) прызваў. Служыць у войску, як мае быць, як усе. Лейтэнант. Не буду казаць дзе, але ў самым складаным падраздзяленні. Пры гэтым ён дадаў, што ў вольны час Мікалай надалей вывучае біятэхналогіі — гэта асноўны профіль, па якім ён атрымліваў вышэйшую адукацыю.

  2. Чаму без дэмакратычнай Беларусі бяспекі для Еўропы не будзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец. https://www.youtube.com/watch?v=hIDoHFmSZO0

  3. "Базавыя каманды асвойваюць за два тыдні". Як у Беларусь вязуць працоўных мігрантаў? Малавядомая кампанія разгарнула ў Беларусі патэнцыйна прыбытковы бізнес. На думку BELPOL, створаны механізм тэарэтычна можа выкарыстоўвацца не толькі для працоўнай міграцыі, але і для ўвозу людзей, якія потым спрабуюць нелегальна трапіць у ЕС. Чытаць тут: https://euroradio.fm/bazavyya-kamandy-asvoyvayuc-za-dva-tydni-yak-u-belarus-vyazuc-pracounykh-migrantau A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  4. Ці варта ўспрымаць паездку Пачобута ў Беларусь як сведчанне таго, што рэжым Лукашэнкі гатовы да пачатку “адлігі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. https://www.youtube.com/watch?v=lebg5EXsSVk

  5. Мінчук забіў цяжарную ад яго жанчыну. Цела ён паклаў у дарожную сумку, вывез за горад і закапаў, паведамляе МУС. 43-гадовая мінчанка расказала мужчыну пра сваю цяжарнасць, пасля чаго паміж імі пачаліся сваркі. Высветлілася, што мужчына быў у іншых афіцыйных адносінах. Падчас чарговага канфлікту ён некалькі разоў ударыў жанчыну нажом. А пасля пазбавіўся ад цела. Мінчанка знікла 8 верасня. Праз два дні яе маці звярнулася ў міліцыю. Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся ў забойстве. Супраць яго распачалі крымінальную справу.

  6. Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту пагрозы з боку Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам. https://www.youtube.com/watch?v=XTiAI6Vrey0

  7. Украіна зноў разглядае магчымасць удараў па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай ваеннай разведкі Алег Івашчанка ў інтэрв’ю The Times. Паводле яго, расійскія вайскоўцы працягваюць выкарыстоўваюць рэтранслятары, размешчаныя ў Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай, для перадачы відэасігналу. Украінская разведка выявіла шэсць такіх прылад. Паводле Івашчанкі, цяпер Украіна вывучае магчымыя варыянты дзеянняў. Кіраўнік ГУР таксама паведаміў, што Беларусь фарміруе новую паветрана-дэсантную брыгаду прыкладна за 40 км ад украінскай мяжы. Пры гэтым, паводле ацэнкі ўкраінскай разведкі, непасрэднай пагрозы наземнага наступу з Беларусі ў найбліжэйшай перспектыве няма.

  8. Прыватная адукацыя і медыцына — усё? Лукашэнка клапоціцца пра сваіх. Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з блогерам Аляксандрам Кныровічам На апошняй нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалі не толькі ліцэнзаванне прыватнай адукацыі і медыцыны, але ўвогуле ўсё, што заўгодна. Ад дамафонаў да рэкламы казіно. А Лукашэнка, які любіць разважаць пра штучны інтэлект, вырашыў заступіцца за аналагавых чыноўнікаў свайго ўзросту, якія прызвычаіліся перакладаць паперкі... Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама зробім высновы з вынікаў "гульні Мацкевіча", пагаворым пра Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій (з 2027 года ў Беларусі будзе і такая!) і "монстраў"-суседзяў Беларусі. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=aHaySeiF82U

  9. Алесю Бяляцкаму ўручылі ў ЗША медаль "За служэнне дэмакратыі". Так адзначылі дзесяцігоддзі ягонай працы дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. "Мы ганарымся тым, што ўшаноўваем яго незвычайную мужнасць і нязменную прыхільнасць дэмакратычнай будучыні Беларусі", — гаворыцца ў каментары Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі.

  10. Стужка “Лісты” пра беларускіх палітвязняў скарае Венецыю. @euroradio паразмаўляла з яе аўтарам. З часоў БССР ніводны беларускі фільм не трапляў на Венецыянскі кінафестываль. Фільм Андрэя Куцілы стаў першым такім праектам. Чытаць тут: https://euroradio.fm/stuzhka-listy-pra-belaruskikh-palitvyaznyau-skarae-venecyyu-parazmaulyali-z-yae-autaram A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  11. У Мінску знайшлі кіроўцу монакола, які разагнаўся да 60 км/г на роварнай дарожцы. Парушальнікам аказаўся 33-гадовы мужчына. У ДАІ паведамляюць, што яго прыцягнулі да адказнасці. Аднак якое менавіта пакаранне ён атрымаў, не ўдакладнілі. Паводле правілаў, на роварных дарожках сродкі персанальнай мабільнасці могуць рухацца з хуткасцю не больш за 25 км/г.

  12. edited

    Скончыў жыццё самагубствам навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа. На момант трагедыі Ілля Савон праходзіў практыку на Мінскім заводзе колавых цягачоў, піша @nashaniva. Хлопцу было 18 гадоў.

  13. 25 гадоў таму адбыўся найбуйнейшы тэракт у гісторыі ЗША. Загінулі амаль 3 тысячы чалавек. 11 верасня 2001 года тэрарысты "Аль-Каіды" захапілі чатыры пасажырскія самалёты. Два з іх урэзаліся ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, трэці — у будынак Пентагона. Чацвёрты самалёт разбіўся ў Пенсільваніі пасля таго, як пасажыры паспрабавалі перахапіць кантроль. Падзеі 11 верасня моцна змянілі ЗША і ўвесь свет: пасля іх пачалася глабальная вайна з тэрарызмам, а амерыканскія войскі ўвайшлі ў Афганістан. Арганізатара нападаў Усама бін Ладэна шукалі амаль 10 гадоў. У 2011 годзе амерыканскі спецназ ліквідаваў яго ў Пакістане.

  14. Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч 13:00 — удзельнік ініцыятывы BelPol Уладзімір Жыгар 14:00 — гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман 15:00 — выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  15. "Сэнсы дня"на @euroradio. У гэтым выпуску: Джон Коўл абяцае вызваліць 1000-га палітвязня ў межах здзелкі ЗША з Лукашэнкам, прысуд адвакату Віктара Бабарыкі, фільм беларускага рэжысёра паказалі на кінафэсце ў Венецыі. Глядзіце тут: https://youtu.be/1XslBv9X-YE

  16. Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 10 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:25 Джон Коўл абяцае вызваліць 1000 беларускіх палітзняволеных. Але што з астатнімі? 14:10 Навіны спорту 17:04 Былога адваката Віктара Бабарыкі асудзілі на 3 гады зняволення 25:50 Навіны шоу-бізу 28:45 Беларускі рэжым і сам не хоча быць з’едзеным Расіяй "Сэнсы" — тлумачым падзеі дня ў кароткім відэа!

  17. Каманда былога палітвязня Глеба Фіцнера, у 2021-м асуджанага па "справе студэнтаў", правяла ў Стэнфардскім універсітэце вялікае даследаванне, прысвечанае трохкутніку Украіна — Расія — Беларусь. Там ёсць спрэчныя тэзы. Напрыклад, — што перамовы па міры ва Украіне больш патрэбныя Лукашэнку, чым Пуціну. Але ж лукашэнкаўская Беларусь — гэта, бадай што, галоўны беніфіцыяр вайны! Глеб Фіцнер тлумачыць сваё гледзішча ў жывым эфіры @euroradio. Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=DVKlH3-pilM

  18. "Нядбайных аграрыяў" для "перавыхавання" адправілі на расійскую вайсковую базу. Да такой высновы прыйшло выданне @flagshtok, прааналізаваўшы відэа, апублікаванае Міністэрствам абароны. Закінуць тых, хто "кепска працаваў падчас жніва", на расійскую вайсковую базу? Цяпер гэта сапраўды выглядае як пакаранне: https://euroradio.fm/zbory-nyadbaynykh-agraryyau-prakhodzyac-na-rasiyskay-vayskovay-baze-pad-gomelem-smi Спасылка, якая працуе без VPN

  19. Сёння той-сёй кажа, што ў 2020-м пратэстоўцы мусілі перайсці да ўзброенага супраціву. Але як да "сілавога сцэнару" ставіцца праваабаронца і былы палітвязень Валянцін Стэфановіч? "Нацыя, у якой забіваюць адно аднога і праліваюць кроў... Гэта не вельмі разумна". Цалкам сённяшні выпуск праграмы "Ідэя X" з Валянцінам Стэфановічам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=7rkZM9TFQdI

  20. edited

    Нават не сталі выдумляць непалітычных падставаў. Іван Краўцоў з каманды Віктара Бабарыкі — пра прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму, які абараняў палітыка ў 2021-м. “Я, шчыра кажучы, такіх рашучых і смелых адвакатаў практычна не сустракаў”: https://euroradio.fm/belarus-geta-yago-zhyccyo-kraucou-pra-palitychny-prysud-advakatu-laeuskamu Спасылка, якая адкрыецца без VPN

  21. Older posts