У Літве цяпер жыве менш за 48 тысяч грамадзян Беларусі. Ад пачатку года іх колькасць зменшылася на 2414 чалавек (−4,8%), піша "Волна" са спасылкай на Дэпартамент міграцыі Літвы. Найбольшая колькасць беларусаў была зарэгістраваная ў Літве ў 2024 годзе — больш за 62 тысячы чалавек.