"Гэта сведчыць, што ён смелы чалавек і гатовы рызыкаваць". Алесь Бяляцкі — пра вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь. "Ці кажа гэта пра тое, што сітуацыя змянілася і ў Беларусь прыйшла адліга? Не. У 30-я гады на будаўніцтва Беламорканалу, які будавалі палітычныя заняволеныя, вазілі пісьменнікаў, у тым ліку і беларускіх, каб паказаць, як праца перавыхоўвае “злачынцаў”. Неўзабавеі некаторыя з іх апынуліся на іншых гулагаўскіх новабудоўлях. Не раю іншым палітычным уцекачам паўтараць тое, што зрабіў Анджэй, каб седзячы ў калоніі потым не дакараць сябе за даверлівасць". На фота: Пачобут на беразе Нёмана.