Лукашэнка сустрэўся з расійскім алігархам Уладзімірам Патаніным. Ён займае другое месца ў спісе найбагацейшых расійскіх бізнесоўцаў. Асноўны актыў Патаніна — "Нарнікель". Нядаўна ў яго з'явіўся бізнес-інтарэс у Беларусі: стварыць сумеснае прадпрыемства с БелАЗам. Алігарх ужо падпісаў пагадненне з дырэктарам дзяржпрапрыемства. Плануецца зрабіць прадпрыемства ў Расіі, якое найперш займаецца рамонтам. Гэта будзе выгадна "Нарнікелю", праца якога наўпрост завязаная на самазвалах. Ёсць важная дэталь: пакуль няма юрасобы — невядома, хто будзе ва ўласніках прадпрыемства. Напрыклад, сярод заснавальнікаў можа быць не сам БелАЗ, а яго расійскае прадстаўніцтва — "ГД БелАЗ", 40% акцый у якім належаць "Прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу" на чале з Дзмітрыем Лукашэнкам. То-бок, сустрэча Патаніна з Лукашэнкам-старэйшым цалкам лагічная: трэба абгаварыць дэталі і магчымыя "плюшкі" за супрацу.