Улады ўсё адрэагавалі на трагедыю ў 5-м радзільным доме ў Мінску. Нагадаем, месяц таму ў жанчыны здарыўся выкідыш наўпрост у палаце, і прыбіралася яна разам з суседкай. А цяпер сталічны Камітэт па ахове здароўя сабраў кіраўнікоў усіх радзільных дамоў. Ім даручылі дадаць у палаты кнопкі для магчымасці выклікаць медперсанал. Таксама будуць іншыя падыходы ў размеркаванні па палатах. Цяпер жанчын у праблемным стане будуць класці асобна ад тых, хто рыхтуецца да родаў, каб не было магчымага негатыўнага псіхалагічнага ўплыву. Нарэшце, для медперсаналу абяцаюць правесці курсы па этыцы і камунікацыі з пацыенткамі.