У Маскве невысокія чаканні ад візіту прадстаўнікоў прэзідэнта Трампа Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Як адзначае выданне, у Крамлі лічаць, што паездка не дасць прагрэсу, паколькі Пуцін гатовы спыніць вайну толькі на сваіх умовах. Гэтыя ўмовы становяцца ўсё больш жорсткімі, таму што ён лічыць, што мае перавагу ў вайне. Таксама чаканні нізкія, таму што і мінулыя паездкі не прывялі да прагрэсу ў перамовах. Чакаецца, што Уіткаф і Кушнер пасля перамоў у Маскве паедуць у нядзелю ў Кіеў.