1,5 млн рублёў вылучаць на рамонт санаторыя "Белоруссия" ў акупаваным Крыме. Ён належыць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі. Грошы вылучаць са сродкаў бюджэту. Іх возьмуць з грошай, запланаваных на іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, на міжнародную дзейнасць і на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы.