Выхавацелька дзіцячага садка збіла дзіця так, што бацькам давялося здымаць пабоі. Пра гэта жыхарка Мінска расказала ў сацсетцы Threads. Паводле жанчыны, новая выхавацелька збівала хлопчыка на вачах у іншых дзяцей і сілаю цягнула яго ў пакой для сну. Яна кажа, што супрацоўніцы дзіцячага садка не спадабалася, што хлопчык вельмі актыўны і жвавы. Таму яна пасля вуліцы цягнула яго за каптур у пакой для сну і біла. "Мама, я плакаў, і ў мяне трэсліся рукі", — перадае мінчанка словы дзіцяці. Яна сцвярджае, што сына білі галавой аб падлогу, а на шыі ў яго засталіся кровападцёкі.