Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.4%1.5K avg views
Posting 22.7/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 17.9 👍 ❤ 🤬

👀 Беларусы Вільні, абвестка для вас. А 19-й па адрасе Bokšto g. 4 пройдзе прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка "Нябачныя. Гісторыі жонак палітвязняў". Удзельнічаць будуць былыя палітвязні Уладзь Лабковіч і Мікола Дзядок, а мадэраваць сустрэчу — журналістка Настасся Занько. Калі вы не ў Вільні, але хочаце кнігу — яе можна набыць у выдаўцоў з Gutenberg Publisher. Вольга Вялічка — псіхалагіня і актывістка з Гродна. Яна была дырэктаркай арганізацыі "Гродзенскі дзіцячы хоспіс". Таксама Вялічка з'яўляецца аўтаркай кнігі пра дзяцей палітвязняў. Першапачаткова прэзентацыя планавалася ў прасторы "Кропка", але пад ціскам фем-актывістак яе стваральнік Зміцер Фурманаў быў вымушаны адмяніць івэнт. Частку фем-супольнасці незадаволіў удзел Дзядка, якога яго былая дзяўчына Яна абвінавачвае і аб'юзе. Сам Дзядок прызнае факт адносін з Янай, але сваёй віны ў нічым не бачыць. А пасля адмовы "Кропкі" ад прэзентацыі ён зрабіў асабісты кэнсэлінг і вырашыў не прадаваць там свае кнігі.

Views over time

05001K12 Nov 15:1712 Nov 23:191.1K12 Nov 15:17: 0 views12 Nov 16:25: 574 views12 Nov 21:32: 1,020 views12 Nov 23:19: 1,060 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Nov 2026, 15:170
12 Nov 2026, 16:25574
12 Nov 2026, 21:321K
12 Nov 2026, 23:191.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.