Скандальны блогер Дзмітрый Скіндзераў, якога Літва хоча выслаць як пагрозу нацбяспецы, сабраў прэс-канферэнцыю ў Сейме. Падчас яе блогер пашырыў фэйк пра гадзіннік Дзяніса Кучынскага, які нібыта каштуе 430 тысяч долараў. Гэта было часткай спецыяльна змантаванага роліка пра "праўдарубства" Скіндзерава. Ён лічыць, што літоўскія спецслужбы лічаць яго пагрозай праз тое, што Скіндзераў "задаваў нязручныя пытанні" пра Офіс Святланай Ціханоўскай і донарскія грошы. Але Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы назваў яго пагрозай бяспецы з такой аргументацыяй. Спецслужбы сцвярджаюць, што Скіндзераў падтрымліваў кантакты з беларускімі сілавікамі і КДБ, а таксама збіраў інфармацыю для ГУБАЗіК. На прэс-канферэнцыю падтрымаць Скіндзерэва прыйшлі кіраўнічка "Нашага дому" і таксама пагроза нацбяспецы Літвы Вольга Карач і блогер Дзмітрый Казлоў ("Шэры кот"), а таксама ютубер Сяргей Пятрухін. Медыя было толькі адно — расійская Sota, за якой стаіць алігарх Леанід Неўзлін. Sota паслядоўна палівае брудам як саму Святлану Ціханоўскую і яе офіс, так і беларускія незалежныя медыя.