Анджэй Пачобут паразважаў пра ўзровень сімпатый беларусаў да Расіі і Украіны. І выклікаў абурэнне ў твітары. "Хакеры, якія ўзламалі базу Расстата, паказалі, што ў выніку вайны ва Украіне на баку РФ загінула больш за 1600 беларусаў. Не ўсе яны вайскоўцы. Паводле афіцыйных даных, на баку Украіны загінула каля 90 беларусаў. Гэта прыблізна паказвае ўзровень спачуванняў Беларусі (ці беларусаў, сам аўтар выкарыстаў скарачэнне BY) да Расіі і да Украіны", — напісаў Пачобут. Яму нагадалі пра тое, што ў даных Расстата — найперш пра грамадзян РФ, якія нарадзіліся ў Беларусі, ці пра тых беларусаў, што доўга жылі там і мелі расійскую рэгістрацыю. Яшчэ нехта з сарказмам запытаў: што ж за хакеры апублікавалі даныя — бо Пачобут не згадаў беларускіх "Кіберпартызанаў". Ну і, вядома, шмат хто звярнуў увагу на цалкам недарэчнае параўнанне.