Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.3/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    ☝️На «Качынай выспе» у Менску пасялілася андатра Гэта сажалка ў адным з мікрараёнаў, вядомая, як «Качыная выспа».Мясцовыя жыхары нават прынялі жывёлінку за бабра. Цяпер андатра і качкі высвятляюць хто тут галоўны. ☝️ Відэа: veronikapikasso_photo у Threads.

  2. ☝️Маёмасць былога палітзняволенага святара ўсё ж прадаюць з аўкцыёну Днямі прадалі паўпрычэп да легкавіка і старажытны абраз, якія належылі ксяндзу Генрыху Акалатовічу. Раней падобным чынам прадалі іншыя два абразы, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і легкавы аўтамабіль. Аўкцыёны пераносілі па некалькі разоў і зніжалі кошты на маёмасць ксяндза з-за адсутнасці пакупнікоў. Так, безвынікова спрабуюць прадаць зямельны ўчастак айца Генрыха ў Баранавіцкім раёне, які перайшоў яму ў спадчыну ад бацькоў. Нагадаем, што валожынскі ксёндз Генрых Акалатовіч быў арыштаваны ў 2023 годзе, звінавачаны ў "здрадзе дзяржаве", прыгавораны да11 гадоў калоніі і буйному штрафу. У 2025 годзе вызвалены і вывезены ў Ватыкан.☝️

  3. 💥 #галоўнае за 11 лістапада ✔️ Расейскі порт Усць-Луга зноў атакавалі дроны. У Смаленскай вобласці два чалавекі загінулі праз траплянне абломкаў у жылы дом. Расейскія праваенныя каналы паведамляюць пра гібель сямі вайскоўцаў у выніку крушэння верталётаў падчас атакі дронаў ✔️ Беларуская блогерка Анастасія Марозава памерла ва ўзросце 32 гадоў. Напрыканцы кастрычніка яна нарадзіла другое дзіця ✔️ Зяленскі заявіў, што Расея перабольшвае свае тэрытарыяльныя захопы на Данбасе ✔️ Лукашэнка выкарыстаў віншаванне Польшчы з нацыянальным святам для крытыкі санкцыяў і заклікаў аднавіць дыялог ✔️ У Літву з Беларусі заляцеў дрон. Знішчальнікі NATO двойчы беспаспяхова спрабавалі яго збіць ✔️ «Белавія» прапануе зніжкі да 50% на авіяквіткі. Акцыя дзейнічае толькі 11 лістапада ✔️ Латвія працягнула візавыя абмежаванні для беларусаў да канца 2027 года ✔️ Латвійскі палкоўнік: улады Беларусі стварылі «фальшывую мяжу» для мігрантаў ✔️ Украіна адхіліла прапанову Трампа пра перадачу Расеі поўнага кантролю над Данбасам ✔️ Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ ✔️ У Беларусі флюараграфію пачнуць правяраць з дапамогай штучнага інтэлекту ✔️ Былы расейскі міністр і ўраджэнец Менску Міхаіл Абызаў атрымаў 14 гадоў калоніі ✔️ ActiveCloud пацвердзіў кібератаку на сваю інфраструктуру. Кампанія заяўляе, што ўцечкі кліенцкіх дадзеных не было ✔️ Памёр амбасадар Расеі ў ЗША Аляксандр Дарчыаў. Яму было 66 гадоў ✔️ Жыхары вёсак пад Віцебскам сабралі 1500 подпісаў супраць будаўніцтва смеццевага палігона ✔️ Іван Краўцоў запускае ўласны палітычны офіс з праграмай з 11 пунктаў ✔️ Французскі каментатар абразіў Арыну Сабаленку падчас тэніснага матчу, не заўважыўшы ўключанага мікрафона

  4. 🤦‍♂️ Лукашэнка правярае ўраджайнасць, а чыноўнікі правяраюць, наколькі можна завысіць лічбы. 61 цэнтнер рапсу, 911 цэнтнераў бульбы з гектара – у беларускай справаздачнасці ўраджаі растуць амаль да неверагодных паказчыкаў. Але за прыгожымі лічбамі хаваюцца звычайныя прыпіскі, у якіх удзельнічаюць нават тыя, хто мусіць з імі змагацца. 🤔 Навошта Лукашэнка ездзіць па родных мясцінах і чаму нават там яго падманваюць? А таксама што насамрэч стаіць за «мірнымі ініцыятывамі» і як прапаганда маніпулюе штучным інтэлектам? Ужо ў эфіры – «Чалы. Дарэчы» ☝️

  5. +1

    ☝️Флэш-моб вакол "Быхаўскай мадоны" З нагоды "Году жанчын", якім улады назвалі 2026 год, у Быхаве адкрылі помнік, прысвечаны жанчыне-маці. Але скульптура выклікала шквал крытыкі і жартаў. Адзін з такіх --"жанчына-маці пасля інсульту". 🔥

  6. 💵 Дзяўчына з Берасця перадала махлярам 18 тыс. долараў Затым збіралася перадаць яшчэ 15 тыс рублёў, але вось што яе спыніла☝🏼

  7. 😡Мурал з Пагоняй і гербам Магілёва замалявалі па ўказанні расейскіх дыпламатаў Такі мурал быў на будынку, які перадалі расейскай амбасадзе ў Магілёве. Як паведамілі ў кампаніі-падрадчыку, прыбраць малюнак загадаў заказчык – консульскае аддзяленне расейскай амбасады. Першапачаткова мурал планавалі захаваць.

  8. 📌 Беспілотнікі над Беларуссю: адзін пабудзіў жыхароў Жлобіну ўночы, а другі, імаверна, упаў у Лёзненскім раёне 📌 У Беларусі з'явілася французская вакцына ад грыпу. Колькі каштуе і як прышчапіцца? 📌 У Threads раскрытыкавалі лістападаўскае падвышэнне пенсіяў 📺 Размаўляем пра гэта ў вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся!

  9. 💉У Беларусі з'явілася французская вакцына ад грыпу «Ваксігрып» Зрабіць платную прышчэпку можна ў дзяржаўных паліклініках і прыватных медцэнтрах. Кошт у паліклініках складае 23–32 рублі, у прыватных клініках — да 55 рублёў.

  10. ✊🏻 Жыхары вёсак пад Віцебскам сабралі 1500 подпісаў супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля сваіх дамоў Пасля пратэстаў улады заявілі, што шукаюць для аб’екта іншае месца, аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынятае. Супраць будаўніцтва таксама выступіў кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства. 🔗 Больш падрабязнасцяў чытайце тут ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  11. edited

    ❗️🇺🇸🇷🇺 Памёр амбасадар Расеі ў ЗША Аляксандр Дарчыаў Яму было 66 гадоў. Пра смерць дыпламата 11 лістапада паведаміла расейскае МЗС. Прычына смерці не ўдакладняецца. Дарчыаў працаваў у МЗС Расеі з 1992 года, а амбасадарам у ЗША быў прызначаны ў сакавіку 2025-га.

  12. 🕵🏼‍♀️ Беларускі хмарны правайдар ActiveCloud пацвердзіў, што стаў ахвярай кібератакі з выкарыстаннем праграмы-вымагальніка Зламыснікі зашыфравалі частку інфраструктуры кампаніі, праз што некалькі сэрвісаў перасталі працаваць. Паводле вынікаў праверкі кампаніі, уцечкі кліенцкіх дадзеных не адбылося. Атака пачалася 10 лістапада каля 3:30. Да 11 лістапада кампаніі ўдалося аднавіць працу паштовага сэрвісу SmartMail, аднак E-Cloud, ECP і SelfMail застаюцца недаступнымі. Дакладныя тэрміны поўнага аднаўлення пакуль невядомыя. Ці патрабавалі зламыснікі выкуп, ActiveCloud не паведамляе.

  13. ◾️ У Слуцкім раёне асфальтаўкладчык насмерць наехаў на 72-гадовага пенсіянера Здарэнне адбылося 11 лістапада ў аграгарадку Грэск: 49-гадовы машыніст здаваў назад і не заўважыў мужчыну. Завялі крымінальную справу аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.

  14. 💸 У Расеі былому міліярдэру – ураджэнцу Беларусі вынеслі новы прысуд, за кратамі ён будзе 14 год Былога расейскага міністра і ўраджэнца Менску Міхаіла Абызава асудзілі на 14 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у крадзяжы 5 млн долараў, выдзеленых на развіццё сонечнай энергетыкі. Таксама суд прызначыў яму штраф і забараніў на тры гады займаць кіроўныя пасады.

  15. 😳 Проста не разлічыў сілу? У сацсетках разыйшлося відэа, на якім хлопец моцна тузае маленькага сабаку за павадок. Міліцыя яго знайшла.

  16. Галодная Беларусь 1930-х – трагедыя, якую ўчыніла савецкая ўлада. Пад лозунгамі пра светлую будучыню камуністы забіралі ў сялян апошняе: зямлю, гаспадарку і збожжа. Людзі галадалі, выходзілі на вуліцы з пратэстамі, паміралі цэлымі сем’ямі. Улады хавалі сапраўдныя маштабы катастрофы за грыфам «Совершенно секретно» 🗄️ Як Беларусь перажывала голад і што адбывалася за зачыненымі дзвярыма савецкіх кабінетаў? Пра гэта – у новым выпуску праграмы «Беларускі след». Глядзіце на YouTube-канале «Белсат History» 🎥

  17. 🇦🇲 Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў: «У сувязі з тым, што Арменія не выконвала свае абавязкі ўжо некалькі гадоў, кіруючыся статутам арганізацыі, было прапанавана і прынятае рашэнне пазбавіць Арменію права голасу, а таксама права прызначаць сваіх прадстаўнікоў на адказныя пасады ў АДКБ».

  18. edited

    🩺 У Беларусі флюараграфію пачнуць правяраць з дапамогай штучнага інтэлекту Пілотны праект запусцілі ў жніўні ў Менскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі. За гэты час нейрасетка прааналізавала больш за 5 тысяч здымкаў і выявіла падазроныя ўчасткі на 400 з іх. Цяпер тэхналогію плануюць укараніць ва ўсіх паліклініках Менску. Канчатковае заключэнне па-ранейшаму будзе рабіць лекар-рэнтгенолаг.

  19. edited

    💥 Праваенныя Telegram-каналы: падчас атакі дронаў на Санкт-Пецярбург разбіўся расейскі вайсковы верталёт Паводле расейскіх каналаў, загінулі абодва лётчыкі. Пра крушэнне паведаміў канал Fighterbomber. Абставіны катастрофы невядомыя, Мінабароны Расеі не каментавала страту верталёта. У ноч на 11 лістапада Ленінградская вобласць зазнала масаваную атаку беспілотнікаў. Паводле губернатара рэгіёну, над вобласцю збілі 150 дронаў. Абноўлена. Медыя паведамляюць пра гібель трох экіпажаў расейскіх верталётаў падчас адбіцця атакі дронаў на Ленінградскую вобласць. Паводле паведамлення расейскага праваеннага Telegram-канала «Воевода вещает», загінулі сем вайскоўцаў з трох экіпажаў. Сярод страчанай авіяцыі называюць ударны верталёт Ка-52 «Аллигатор» і, магчыма, Мі-8.

  20. Святлана Ціханоўская прыгадала, якім незвычайным спосабам збірала чарніцы ў дзяцінстве 🫐 На хутары Мроя яна разам з Франкам Вячоркам і гаспадарамі пайшла ў лес у ягады. Прагулка ператварылася ў сапраўднае падарожжа ва ўспаміны – пра дзяцінства, доўгія дні ў лесе і любімыя заняткі. Глядзіце ў відэа! 🎥 Поўны выпуск дакументальнага серыялу «Талака. Будуем Мрою» – на YouTube-канале «Белсат Life».

  21. Older posts