💥 #галоўнае за 11 лістапада ✔️ Расейскі порт Усць-Луга зноў атакавалі дроны. У Смаленскай вобласці два чалавекі загінулі праз траплянне абломкаў у жылы дом. Расейскія праваенныя каналы паведамляюць пра гібель сямі вайскоўцаў у выніку крушэння верталётаў падчас атакі дронаў ✔️ Беларуская блогерка Анастасія Марозава памерла ва ўзросце 32 гадоў. Напрыканцы кастрычніка яна нарадзіла другое дзіця ✔️ Зяленскі заявіў, што Расея перабольшвае свае тэрытарыяльныя захопы на Данбасе ✔️ Лукашэнка выкарыстаў віншаванне Польшчы з нацыянальным святам для крытыкі санкцыяў і заклікаў аднавіць дыялог ✔️ У Літву з Беларусі заляцеў дрон. Знішчальнікі NATO двойчы беспаспяхова спрабавалі яго збіць ✔️ «Белавія» прапануе зніжкі да 50% на авіяквіткі. Акцыя дзейнічае толькі 11 лістапада ✔️ Латвія працягнула візавыя абмежаванні для беларусаў да канца 2027 года ✔️ Латвійскі палкоўнік: улады Беларусі стварылі «фальшывую мяжу» для мігрантаў ✔️ Украіна адхіліла прапанову Трампа пра перадачу Расеі поўнага кантролю над Данбасам ✔️ Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ ✔️ У Беларусі флюараграфію пачнуць правяраць з дапамогай штучнага інтэлекту ✔️ Былы расейскі міністр і ўраджэнец Менску Міхаіл Абызаў атрымаў 14 гадоў калоніі ✔️ ActiveCloud пацвердзіў кібератаку на сваю інфраструктуру. Кампанія заяўляе, што ўцечкі кліенцкіх дадзеных не было ✔️ Памёр амбасадар Расеі ў ЗША Аляксандр Дарчыаў. Яму было 66 гадоў ✔️ Жыхары вёсак пад Віцебскам сабралі 1500 подпісаў супраць будаўніцтва смеццевага палігона ✔️ Іван Краўцоў запускае ўласны палітычны офіс з праграмай з 11 пунктаў ✔️ Французскі каментатар абразіў Арыну Сабаленку падчас тэніснага матчу, не заўважыўшы ўключанага мікрафона