🔍 «Кіберпартызаны» падлічылі прыкладную колькасць загінулых на вайне з Украінаю расейскіх вайскоўцаў Для гэтага яны выкарысталі базы «Росстату», прааналізаваўшы інфармацыю пра смерці з 2022 па канец жніўня 2026 года. Для статыстыкі бралі толькі тых грамадзянаў, дзе ў графе «прычына смерці» дакладна ўказваецца пра «смерць у выніку баявых/вайсковых дзеянняў». Падлік паказаў, што страты Расеі на вайне ва Украіне (толькі загінулымі, без уліку зніклых без вестак і цяжкапараненых) складаюць не менш за 393 881 чалавека. Гэта супастаўна з насельніцтвам такіх гарадоў, як Курск, Бранск, Цвер або Стаўрапаль. ☝️«Кіберпартызаны» дадаюць, што ў падлік мог трапіць нязначны адсотак мірных жыхароў, загінулых праз ракетныя або дронавыя ўдары. У той жа час у спіс маглі не ўвайсці тыя вайскоўцы, якія загінулі ў часе баявых дзеянняў, аднак іхную смерць (наўмысна або не) не залічылі ў адпаведную катэгорыю.