🏒 Міжнародная федэрацыя хакею адмовілася дапускаць да чэмпіянатаў свету моладзевую і нацыянальную каманды Беларусі Адпаведнае паведамленне апублікаванае на афіцыйным сайце IIHF. Там адзначаецца, што Дысцыплінарны камітэт арганізацыі пацвердзіў «адсутнасць законных падставаў для пастановы пра неадкладнае вяртанне зборных». 🤔 Чаму ж у такім выпадку да чэмпіянату свету дапусцілі Расею? Сітуацыя выглядае як «падвойныя стандарты», але тут ёсць тлумачэнне. У выпадку з Расеяй пастанову выдаць ёй дазвол на ўдзел вынес Спартовы арбітражны суд у Лазане (CAS). IIHF не мае іншага выйсця, акрамя як падпарадкавацца волі згаданага органу (хоць у самой Міжнароднай федерацыі хакею адкрыта кажуць пра сваю нязгоду). Прадстаўнікі Беларускай федэрацыі хакею, тым часам, у CAS не звярталіся, абмежаваўшыся перамовамі з Дысцыплінарным камітэтам IIHF. Яны плёну не далі.