💌 Трохіі магіі ад беларусаў: сэрвіс, што ператварае віртуальныя паштоўкі ў рэальныя Як гэта працуе? Расказваем у відэа ✍️
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🌌 Паўночнае ззянне ў вёсцы Іказнь гэтай ноччу Паглядзіце на цуд над Браслаўшчынай.
-
edited ☕️ Ранішняе шоу на «Белсаце» Абмяркуем вынікі амерыканскіх выбараў і іх магчымы ўплыў на Беларусь, разбярэмся, чаму савецкае свята ўсё яшчэ засталося ў беларускім календары, а таксама пагаворым пра манасферу, культуру мужчынскай салідарнасці і межы, за якімі пачынаецца жанчынаненавісніцтва. Далучайцеся да эфіру!
-
🇺🇸 Беларусь і Украіна могуць адысці на другі план пасля выбараў у ЗША Пасля перамогі дэмакратаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс галоўнай пагрозай для Беларусі і Украіны можа стаць не змена палітыкі Вашынгтону, а палітычныя спрэчкі ўнутры саміх ЗША. Палітолаг-амерыканіст Антон Пянькоўскі лічыць, што падтрымка Беларусі і Украіны па-ранейшаму мае двухпартыйны кансэнсус. Аднак праз высокую палярызацыю амерыканскай палітыкі важныя для нашага рэгіёну пытанні могуць проста страціць прыярытэт. «Галоўнай пагрозай можа быць тое, што амерыканскі палітыкум захрасне ва ўнутрыпалітычных спрэчках». На думку эксперта, гэта можа прывесці да затрымак у перамовах, міжнародных ініцыятывах і візітах амерыканскіх прадстаўнікоў.
-
🤨️️️️️️ Грамадзянку Славаччыны затрымалі з $53 тысячамі на беларуска-літоўскай мяжы Паводле Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, жанчына заявіла, што вязе 3000 еўраў, аднак падчас праверкі ў яе выявілі каля 53 тысяч долараў у эквіваленце, схаваных у асабістых рэчах і кішэнях адзення. Супраць іншаземкі распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб кантрабандзе наяўных грошай у буйным памеры. Максімальнае пакаранне прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
-
🔥 У Саратаве пасля начнога ўдару дронаў загарэўся нафтаперапрацоўчы завод Пажар быў даволі маштабным і відовішчным. У Арле ракеты ўдарылі па заводзе «Пратон». Гэта прадпрыемства вырабляе мікраэлектроніку і оптаэлектронныя кампаненты для ўзбраення – у прыватнасці, для балістычных ракет «Іскандэр-М» і зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр-С1».
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Што зменіцца ў Беларусі для працоўных мігрантаў? Замежнікаў, якія прыязджаюць на працу, прывяжуць да канкрэтных вобласцяў, а студэнтам зменяць правілы падпрацоўкі. Распавядаем пра новы законапраект у Беларусі. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Як Расея і Беларусь абіраюць людзей для дыверсіяў у Еўропе Прапануюць стаць блогерам, атрымаць іншую прафесію або за €100-200 перавезці заплечнік. Распавядаем пра схему спецслужбаў. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Што змянілася ва Украіне пасля візіту Ціханоўскай? Неўзабаве міне паўгода з дня першага візіту лідаркі дэмсілаў у Кіеў. Што за гэты час зроблена, ці ёсць зрухі ў складаных пытаннях і ці магчымы новы візіт? Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць
-
edited
🗣 Алесь Бяляцкі напісаў эсэ пра сваё вызваленне Праваабаронца і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі напісаў эсэ для нямецкага выдання "Die Tageszeitung (taz)" пра сваё вызваленне, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і неабходнасць захавання міжнароднага права. Ён узгадвае, як 13 снежня 2025 года яго разам са 122 палітвязнямі вывезлі з Беларусі і прымусова дэпартавалі ў Літву. Такія дамоўленасці дапамагаюць вызваляць людзей, але не змяняюць сітуацыю ў краіне: рэпрэсіі працягваюцца, а ў спісах палітвязняў з'яўляюцца новыя імёны. «У цэнтры любога мірнага ўрэгулявання павінны быць людзі, іх правы, бяспека і годнасць, а не карысныя выкапні, тэрыторыі ці звышдзяржавы», — падкрэслівае праваабаронца. У сваім эсэ Алесь Бяляцкі таксама разважае пра тое, чаму міжнароднае права і інстытуты абароны правоў чалавека застаюцца неабходнымі, нягледзячы на ціск і спробы іх аслабіць. ☝️
-
☝️Лукашэнка працягвае наступаць на старыя граблі І прапаноўвае «хлопцам» прызнаць паразу ды «перагарнуць старонку». Гэты фамільярны зварот узурпатар чарговы раз скіроўвае да кіраўнікоў краінаў Еўропы. Гэтак Лукашэнка спрабуе аднавіць стасункі з «калектыўным Захадам», але выключна на сваіх умовах. На што спадзяецца? Гэтую тэму ў праграме «Нацыянальны інтарэс» абмяркоўвае вядоўца праграмы Сяргей Пеляса, эксперты Каміль Клысіньскі і Зміцер Міцкевіч. ☝️
-
edited
☝️Махлярам у Беларусі рай: запалоханыя жыхары – лёгкія ахвяры Махляры выманьваюць у беларусаў каля 50 мільёнаў рублёў за год – гэта больш за 15 мільёнаў еўра. Адна з найпапулярных схем – абвінавачанні ў «экстрэмізме» і «тэрарызме». Так, жыхара Горадні запалохалі «фінансаваннем экстрэмісцкіх фармаванняў». А 45-гадовы мянчук аддаў свае зберажэнні з-за пагрозы быць залічаным у «здраднікі дзяржавы». «Вясна» падкрэслівае, што зараз многія дзеянні дзяржорганаў выглядаюць непразрыста і не зафіксаваны ў заканадаўстве. Сілавікі ж наўмысна ствараюць «атмасферу страху і шэрую зону неразумення, дзе заканчваюцца рамкі юрыдычных працэдур». «У Беларусі, дзе ёсць страх, дзе незразумела, што можна, што нельга, вялізная прастора працы для ашуканцаў. Можна назваць сябе сілавіком, усё перапужаюцца, ніхто пытанні задаваць не будзе», – адзначае псіхолаг Артур Удрыс. BELPOL таксама заяўляе, што дадатковым фактарам на карысць махляроў стаў недавер грамадства да сілавых і дзяржаўных структур, паведамляе «DW Беларусь» ☝️
-
⚽️ Бразільскія футбалісты ўсталявалі рэкорд: зарабілі 53 чырвоныя карткі за гульню Прычынай антыдасягнення стала масавая бойка. Яна пачалася пасля трэцяга голу: аўтар мяча Даві адсвяткаваў яго правакацыйнымі жэстамі ў бок супернікаў. Гульцы абразіліся. У выніку арбітр паказаў чырвоныя карткі 24 гульцам каманды «Уберландыі» і 29 – «Маморы». Прычым не толькі футбалістам на полі, але і гульцам у запасе, прадстаўнікам трэнерскіх штабоў — меней.🤷♂️
-
💥 #галоўнае за 6 лістапада ✔️Базу адпачынку пад Віцебскам, якую Лукашэнка некалі выкарыстоўваў у якасці рэзідэнцыі, збіраюцца прадаць ✔️У Вільні шукаюць магілу князя Вітаўта. З гэтай мэтаю робяць свідравіну ў сцяне мясцовай Катэдры ✔️Малдова ў межах працэсу еўраінтэграцыі можа ўвесці візавы рэжым для беларусаў ✔️З візіту Ціханоўскай у Кіеў мінула амаль паўгода. Ці дапамог ён вырашыць праблемы беларусаў, што жывуць ва Украіне? ✔️У Варшаве сустрэліся міністры замежных справаў Польшчы, Украіны і краінаў Балтыі. Радослаў Сікорскі прапанаваў цалкам спыніць выдачу турыстычнага «шэнгену» грамадзянам РФ ✔️Расея мае план пабудаваць АЭС у Смаленскай вобласці непадалёк ад Беларусі ✔️Флагшток вышынёю як 20-павярховы дом. Улады Наваполацку хочуць дадаць у ландшафт гораду ідэалагічную «разыначку» ✔️Латвійская паліцыя затрымала беларускага машыніста цягніка за ўдзел у правозе кантрабанды ✔️Чыноўнікі напрыдумлялі новых правілаў для замежнікаў. Занурыліся ў законапраект ✔️Проста каля літоўска-беларускай мяжы гуляла зграя ваўкоў ✔️Dodo Pizza анансавала беларускамоўны інтэрфэйс у сваім мабільным дадатку ✔️Нямецкія і літоўскія вайскоўцы ладзяць сумесныя трэнаванні непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Яны працягнуцца каля месяца ✔️У адміністрацыі Першамайскага раёна Менску паказалі, як вядуць «паляванне» на вулічных гандлярак ✔️На наваполацкім прадпрыемстве рабочы загінуў, бо на яго паваліліся вялізныя металічныя дзверы #рэпрэсіі: ▫️Беларусу, які амаль 6 гадоў таму з'ехаў з радзімы, далі завочны турэмны тэрмін, статус «тэрарыста», а цяпер яшчэ і «аджымаюць» усю маёмасць ▫️Спецслужбы Лукашэнкі аказваюць псіхалагічны ціск на некаторых беларусаў, якія жывуць у ЗША ▫️Facebook-старонка музыкі Уладзіслава Наважылава (Gods Tower) стала ў Беларусі «экстрэмісцкай»
-
🙄 Расеец знайшоў працу ў Менску, але на жыццё ў яго застаецца 200 рублёў Карыстальнік Threads Аляксандр, які прыехаў з суседняй краіны (але з павагаю ставіцца да Беларусі і беларускай мовы) падзяліўся досведам жыцця ў Беларусі. «Я устроился работать в магазин продуктов в переходе метро. Отработал уже месяц с лишним. 1500 рублей, график 2/2/3, с 7 до 22 и обед на час (успеваю сбегать домой, погулять с собакой)». Аляксандр прызнаецца, што пасля аплаты арэнды ў яго застаецца 150-200 рублёў. У каментарах беларусы з разуменнем паставіліся да допісу расейца і раяць яму змяніць працу. Мужчыне зычаць знайсці спецыяльнасць, дзе можна зарабляць больш. ☝️Трэд Аляксандра і рэакцыя на яго значна адрозніваюцца ад многіх іншых допісаў гасцей з РФ. Калі чалавек паважае месца, куды прыехаў, і цікавіцца мясцовай культураю, то заўсёды можа разлічваць на добрае стаўленне.
-
👍 Беларусы вырошчвалі каноплі, залучыўшы да справы суперсучасныя тэхналогіі Магчыма, у нейкай краіне гэта пацягнула б на шматмільённы стартап. Ну а ў Беларусі... вы самі ведаеце 💁🏻♂️ Расказваем больш у нашым відэа 🔍
-
🏠 На беларускім хутары за пару гадзін паўстаў цэлы дамок Беларусы працягваюць будаваць свой вырай на Падляшшы. Для гэтага ім даводзіцца вырашаць шмат нестандартных задачаў. Напрыклад: як, не маючы нічога асаблівага пад рукою, зняць з грузавіка паўтары тоны вагі і дакладна паставіць на бетонныя слупкі? 🔨 Але ж далі рады! Як? Глядзіце ў новым выданні праекту «Талака. Будуем Мрою» на YouTube-канале «Belsat Life»!
-
🛑 Сікорскі заклікаў спыніць выдачу расейцам турыстычных шэнгенскіх візаў Пасля сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краін Балтыйскага рэгіёна ў Варшаве міністр замежных справаў Польшчы нагадаў: у 2025-м годзе грамадзяне РФ атрымалі 623 тысячы шэнгенскіх візаў. Каля 84% з іх былі выдадзеныя з турыстычнымі мэтамі. Для параўнання, Польшча за гэты перыяд выдала расейцам толькі 100 візаў, пераважна па гуманітарных прычынах. Міністр таксама выступіў за абмежаванне выдачы візаў асобам, звязаным з расейскім рэжымам, расейскім спартоўцам і вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Украіны. Пытанне візавых абмежаванняў Радослаў Сікорскі ўзняў у кантэксце неабходнасці ўзмацнення еўрапейскага санкцыйнага ціску на Маскву.
-
🤔 Лукашэнка прадае рэзідэнцыю. Што па чым? ☝️ Трамп пойдзе на прамую дамоўленасць з Крамлём за спінай Украіны? Што рабіць, каб Беларусь не стала «разменнай манетаю»? 😮 Выйшла на яў тое, чаго мы не ведалі пра спевака Ярмоленку ▶️ Пра гэтыя ды іншыя тэмы пагамонім у нашай вечаровай «Студыі Белсату»
-
👀 Нямецкія і літоўскія вайскоўцы ладзяць сумесныя трэнаванні непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Яны працягнуцца каля месяца У вучэннях удзельнічае 45-я танкавая брыгада бундэсвэру Litauen. Да 2027 года яна мусіць стаць цалкам баяздольнай і будзе налічваць 4800 жаўнераў і 200 цывільных працаўнікоў. Брыгада лічыцца адным з ключавых элементаў адпору патэнцыйнаму ўварванню з усходу. ✅ Больш па тэме чытайце тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-
🐴 Як прыцягнуць увагу на дарозе, маючы транспартны сродак магутнасцю толькі ў адну конскую сілу? Спытайце ў гэтых хлопцаў з Гомля 👌 📹 Відэа знялі на скрыжаванні вуліцаў Барыкіна ды Інтэрнацыянальнай
-
🚂 Латвійская паліцыя затрымала беларускага машыніста цягніка за ўдзел у правозе кантрабанды Разам з ім «прынялі» ягонага памочніка – таксама грамадзяніна Беларусі. 4 лістапада непадалёк Дзвінску (Даўгаўпілса) яны выкідвалі з лакаматыва каробкі з пачкамі кантрабандных цыгарэтаў. Сумарна латвійскія службы вынялі 140 000 папіросаў «NZ Gold» з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Сёння было пададзеная хадайніцтва ўжыць да абодвух беларусаў меру стрымання ў выглядзе трымання пад вартаю. Калі суд прызнае іх вінаватымі, максімальнае пакаранне можа сягаць ажно 10 гадоў пазбаўлення волі (у рэальнасці, хутчэй за ўсё, яно будзе меншым).
- Older posts