🎬 Персанаж, які адлюстроўвае эпоху – у польскім серыяле стварылі вобраз беларускага доктара, які ўцёк з радзімы ад рэпрэсіяў На аднаго з герояў серыялу «Znieczulenie» («Анэстэзія»), прэм'ера якога адбылася на Netflix 4 лістапада, звярнуў увагу @mostmediaio. Цэнтральная фігура серыялу – нейрахірург, які пасля няўдалай аперацыі вымушаны пераехаць з Варшавы ў «правінцыйныя» Сувалкі на Падляшшы і працягваць сваю кар'еру ў мясцовым шпіталі. У тым жа самым шпіталі працуе прыбіральшчыкам беларус Алег Кавалёў. У свой час на радзіме ён быў доктарам, але прайшоў праз турму і цяпер змагаецца з ПТСР ды ўспышкамі агрэсіі. На паясніцы ў Алега – вялікі шнар ад выпаленага слова «здраднік» (так, менавіта па-беларуску). У Польшчы мужчыну даводзіцца доўга чакаць на пацверджанне свайго медычнага дыплому, таму пакуль што ён знаходзіцца ў самым нізе шпітальнай іерархіі. Праз псіхалагічныя праблемы, выкліканыя перажытымі падзеямі, Алег перыядычна крадзе псіхатропныя прэпараты. Але агулам яго паказваюць як эмпатычнага чалавека, здольнага адчуваць чужы боль. Ролю беларускага палітуцекача ў «Анэстэзіі» сыграў 31-гадовы ўкраінскі актор Андрэй Жураўскі. 👀 У адной з серыяў ускосна падымаецца і тэма «мігранцкага крызісу» на польска-беларускай мяжы. Сужэнцы выпадкова натыкаюцца ў лесе на цемнаскурую дзяўчынку, якая знаходзіцца ў крытычным стане, і выклікаюць хуткую дапамогу. Беларус Алег пазней вырушае на пошукі ейнай маці. Калі жанчыну знаходзяць, ён бярэ на сябе адказнасць зрабіць ёй аперацыю, у той час як галоўны герой серыялу выступае ў ролі ягонага асістэнта. У гэты момант паміж мужчынамі адбываецца такі дыялог: – А што ты ўвогуле рабіў у Беларусі? – Верыў шмат у што, хацеў нешта змяніць. – Але ўжо не верыш? На гэтае пытанне Алег адказу не дае.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
11.2%1.6K avg views
Posting
37.2/day
last 4 hours ago
Reactions per 1K views
14.6
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 7 Nov 2026, 08:59 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 1.5K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.