☝️МЗС РБ пра адмову Канады даць візы беларускім хакеістам: «Пераможцы ў спорце павінны вызначацца на спартовых пляцоўках, а не ў візавых цэнтрах» Прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Лукашэнкі Руслан Варанкоў пракаментаваў пастанову канадскіх уладаў адмовіць моладзевай хакейнай зборнай Беларусі ў выдачы візаў. Атрымалася прыплесці да гэтай тэмы нават нацыстоўскіх злачынцаў: «Принимающее международное спортивное мероприятие государство обязано обеспечить допуск участников – это базовый принцип организации любых международных турниров. Отказ в визах является дискриминацией по национальному признаку и противоречит олимпийскому принципу "спорт вне политики". Хотел бы напомнить, что на днях Спортивный арбитражный суд вынес решение, предписывающее обеспечить участие белорусской и российской команд в турнирах Международной федерации хоккея в сезоне 2026/2027. Канада как хозяйка турнира не может его игнорировать. Однако с канадской избирательностью мы уже сталкивались: Беларусь получала отказы в выдаче и предоставлении информации о нацистских преступниках, причастных к геноциду белорусского народа и нашедших убежище в Канаде. Нынешний шаг – продолжение той же линии. Рассчитываем, что Международная федерация хоккея обеспечит исполнение собственных регламентов и решения суда. Победители в спорте должны определяться на спортивных площадках, а не в визовых центрах».
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
🤨 135 рублёў за кавалак гісторыі: будынак у Ваўкавыскім раёне можа быць знесены пасля продажу за «капейкі» Дарэвалюцыйная пабудова, якая першапачаткова была паліклінікаю пры цэментным заводзе, паўстала ў пасёлку Краснасельскім яшчэ ў 1912 годзе. Яна дагэтуль захавала аўтэнтычныя рамы вокнаў і ўваходныя дзверы, звяртае ўвагу тэлеграм-канал @spadczyna. Арганізатарам электроннага аўкцыёну, падчас якога будынак збіраюцца прадаць, выступае Ваўкавыская цэнтральная раённая больніца. Таргі правядуць 10 снежня. Ацэначны кошт збудавання з мінулай эпохі на пачатак 2022 года складаў каля 100 тысячаў BYN, аднак гандляванні пачнуць з сімвалічнай сумы ў 135 рублёў. Новы ўласнік атрымае права ў тым ліку знесці былую паліклініку, калі таго пажадае.
-
👀 Ад імя Офісу Ціханоўскай невядомыя ладзяць дзіўную рассылку з просьбаю «спыніць крытыку» Былыя палітвязні і актывісты атрымліваюць у асабістыя паведамленні Telegram заклікі не крытыкаваць Офіс і «не падрываць давер донараў». Усё гэта, маўляў, шкодзіць тым людзям, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі. Сам Офіс Ціханоўскай падкрэслівае, што не мае ніякага дачынення да гэтай рассылкі: «Мы расцэньваем гэтыя дзеянні як магчымую правакацыю, скіраваную на падрыў даверу і стварэнне канфліктаў у беларускай супольнасці. Не выключаем, што за такімі паведамленнямі могуць стаяць спецслужбы рэжыму. Таксама заклікаем памятаць, што падобныя кантакты могуць быць спробай атрымаць асабістую інфармацыю пра былых палітвязняў, іх сувязі і месцазнаходжанне».
-
👌У профілі беларускага футбаліста Іллі Шкурына на сайце клубу «Катавіцы» замянілі чырвона-зялёны сцяг на бела-чырвона-белы Гэта адбылося пасля звароту ў клуб аўтара каналу @DzikMedia. У «Катавіцах» адрэагавалі на просьбу пра замену сімвалу, і пасля кансультацыяў з самім Шкурыным сцяг на ўэб-старонцы быў заменены. ✍️ Ілля Шкурын з 8 забітымі галамі цяпер знаходзіцца на другой пазіцыі ў гонцы бамбардзіраў польскага футбольнага чэмпіянату. У зборную Беларусі яго не выклікаюць, бо ў 2020-м годзе Шкурын засудзіў фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў, і з таго часу на радзіму болей не вяртаўся. 📷 GKS Katowice
-
edited 🤔 Чаму Беларусь не прайшла праз дэкамунізацыю? Як савецкая спадчына ўплывае на нашае грамадства сёння? Ці можна будаваць будучыню, не пераасэнсаваўшы мінуўшчыны? Свае аргументы і погляды на будучыню дэкамунізацыі Беларусі ў адкрытых дэбатах прэзентуюць гісторык Віктар Якубаў, журналіст Віталь Цыганкоў і даследнік сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Станкевіч. 🎬 Глядзіце поўнае выданне праграмы «А хто там ідзе?» на YouTube-канале «Belsat Life».
-
🛩 Шэсць самалётаў сёння былі тэрмінова пасаджаныя ў Еўропе праз «мінаванні» Інфармацыя пра выбухоўку не пацвердзілася ні ў адным з выпадкаў. Чарада такіх «мінаванняў» адбываецца ў Старым Свеце ледзь не штодня ад пачатку лістапада. ✅ Вось што яшчэ вядома 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
-
😨 На МКАД адбылося сутыкненне буса з двума легкавікамі Фургон Mercedes рэзка развярнула, аднак ён усё ж утрымаўся на колах і не перакуліўся. Больш за ўсіх пацярпеў у гэтай аварыі Peugeot – кіроўца і пасажыр дастаўленыя ў больніцу для абследавання.
-
🤩 Крыштыяну Раналду заявіў пра заканчэнне кар'еры ў зборнай Партугаліі У сваіх сацсетках ён апублікаваў 5-хвіліннае відэа, у якім звярнуўся да партугальцаў і сказаў, што «настаў дзень вярнуць футболку з нумарам 7, гонар апранаць якую я меў цягам 23 гадоў». Напрыканцы верасня Крыштыяну Раналду самавольна з'ехаў з лагеру зборнай Партугаліі, якая праводзіла матчы Лігі нацыяў, бо быў незадаволены пастановаю галоўнага трэнера Жоржэ Жэзуша выдаткаваць для яго занадта мала гульнявога часу. ✍️ Нагадаем: месяц таму сваю кар'еру ў зборнай Аргентыны скончыў іншы легендарны футбаліст пачатку XXI стагоддзя – Ліянэль Мэсі. Пры гэтым клубную кар'еру абодва гульцы працягваюць.
-
❓ Як беларусы дапамагаюць украінцам у Варшаве, Вільні ды нават Кіеве? ❓ Чаму не хочуць «купляць беларускае»? ❗️ У Еўрапарламенце абмяркоўваюць, як абараніць беларусаў за мяжой ▶️ Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у Нашым дні. Уключайце трансляцыю!
-
💁🏻♂️ Беларускі санаторый абвясціў пра зніжкі для расейскіх вайскоўцаў, але потым выдаліў інфармацыю Зрэшты, гэта не значыць, што прыбралі самую зніжку. Ну і ўвогуле «Ружанскі» стаўся далёка не першым айчынным санаторыем, які ладзіць падобныя «акцыі» для ўдзельнікаў «спецыяльнай вайсковай аперацыі». ✍️ Іншыя навіны: беларускія мытнікі знайшлі 4 тысячы еўраў ва ўпакоўцы з цукеркамі, на Аршаншчыне затрымалі вялікую партыю насваю, ДАІ плануе распаўсюдзіць «табло ганьбы» на ўсю Беларусь. 👀 Глядзіце свежае выданне нашых экспрэс-навінаў проста цяпер
-
🇨🇿 Ад наступнага тыдня чэшская амбасада ў Менску пачне прымаць заяўкі на візы ад найбліжэйшых сваякоў беларускіх палітэмігрантаў Будуць разглядацца ўнёскі на кароткатэрміновы шэнген ад бацькоў, бабуляў і дзядуляў, а таксама сыноў і дачок тых грамадзянаў Беларусі, што пражываюць у Чэхіі на падставе дзейнай доўгатэрміновай візы ці дзейнага дазволу на жыхарства. Ад аўторка 10 лістапада амбасада пачне прымаць лісты з запытамі на дату падачы на электронны адрас minsk.visa@mzv.gov.cz. Там абяцаюць, што адказ з прызначанай датаю і часам прыйдзе ў самы кароткі магчымы тэрмін. ✍️ Чэхія спыніла прыём і апрацоўванне заяваў на візы для грамадзянаў Беларусі праз некалькі дзён пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Спачатку гэтая захада ўводзілася часова, аднак у лютым 2024-га зрабілася бестэрміноваю. Выключэнне складаюць толькі гуманітарныя візы.
-
😺 Ну і хто там будзе расказваць, што каты – лянівыя істоты? Глядзіце, якая карысная ў хатняй гаспадарцы жывёла ☝️
-
💱 Курсы валютаў 5 лістапада Беларускі рубель сёння быў слабейшы за ўсе ключавыя валюты. Долар дадаў больш за капейку, еўра да капейкі не дацягнуў, але таксама падрос. #курсывалютаў
-
📍На «Каменным Логу» распачалі маштабную рэканструкцыю, якая скончыцца толькі ў 2029-м Аднак зачыняць гэты КПП на мяжы з Літвою на час правядзення мадэрнізацыі не будуць. Дзяржаўны памежны камітэт абяцае, што змены схемы руху ніяк не паўплываюць на прапускную здольнасць. У часе працаў цалкам пераробяць будынкі пункту пропуску, а таксама зменяць каналы руху. Паводле плану, пасля заканчэння рэканструкцыі прапускная магутнасць павялічыцца ў тры разы. Мінулы раз «Каменны Лог» мадэрнізавалі больш за 20 гадоў таму.
-
👀 Польскія службы затрымалі траіх беларусаў, датычных да нелегальнага вырабу папіросаў Падпольны «тытунёвы завод» быў арганізаваны на тэрыторыі прыватнага дому ў Мазавецкім ваяводстве. Адтуль сканфіскавалі прыкладна 400 000 нелегальна вырабленых цыгарэтаў агульнай вартасцю каля €90 тысяч. Акрамя траіх грамадзянаў Беларусі, арыштаваны таксама паляк. Усіх змясцілі пад варту на тры месяцы, ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
-
▪️У часе пажару ў менскай кватэры загінула жанчына Паведамленне пра загаранне на сталічнай вуліцы Бельскага ратаўнікі атрымалі ўчора ўвечары. Пасля таго, як яны суцішылі агонь, у адным з пакояў знайшлі цела 58-гадовай жанчыны без прыкметаў жыцця. Папярэдне, полымя разгарэлася праз неасцярожнае абыходжанне з запаленай цыгарэтаю.
-
☝️З Беларусі ўдалося эвакуяваць былую палітзняволеную, над якой вісела пагроза новага арышту Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Андрэй Стрыжак. Імя жанчыны ён не раскрыў. Адзначаецца, што яна «вывезеная ў бяспечную краіну».
-
edited
💁🏻♂️ Менск адмовіўся выдаць Вільні літоўскага еўраскептыка і кавід-дысідэнта, якога на радзіме асудзілі за махлярства Гаворка пра 46-гадовага прадпрымальніка і палітыка Антанаса Кандротаса (мянушка «Цэлафанас»), якога неаднаразова судзілі яшчэ ў 2010-х гадах. У часе пандэміі Кандротас набраў папулярнасць дзякуючы сваім пратэстам супраць уведзеных у сувязі з хваробаю абмежаванняў. За месяц да выбуху паўнамаштабнай вайны ва Украіне «Цэлафанас» у складзе дэлегацыі маргінальнага літоўскага руху «Зара справядлівасці» наведаў Беларусь. Там для чальцоў руху (яны выступалі супраць знаходжання Літвы ў складзе NATO і Еўразвязу) арганізавалі сустрэчы з топавымі чыноўнікамі Лукашэнкі. У жніўні 2023-га Кандротас абвесціў пра стварэнне палітычнай партыі «Мы – Літва», а ў 2024-м планаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (выбарчая камісія яго не зарэгістравала). Апошняя крымінальная справа ў дачыненні адыёзнага палітыка скончылася тым, што ў чэрвені гэтага года яму прысудзілі рэальны турэмны тэрмін (3,5 года) за ўхіленне ад сплаты падаткаў і незаконны гандаль палівам. Адбываць гэтае пакаранне Кандротас, аднак, не стаў – незадоўга да фінальнага судовага працэсу ён парушыў ужытую ў дачыненні да яго меру стрымання ды выехаў у Беларусь. Там мужчына даў інтэрв'ю дзяржаўным прапагандыстам, дзе прэзентаваў сябе ў якасці «палітычнага ўцекача». Ковенскі акружны суд улетку выдаў у дачыненні Кандротаса Еўрапейскі ордар на арышт, аднак Генпракуратура РБ адмовілася задаволіць хадайніцтва з боку Літвы пра выдачу палітыка.
-
edited
💬 «Ёсць некалькі выпадкаў, калі сітуацыя вырашылася з дапамогай аднаго электроннага ліста да працадаўцы» Мікалай Мінкоў у Беларусі быў актывістам незалежнага прафсаюзу РЭП, аднак у 2023-м выехаў з радзімы праз пагрозу пераследу. Зрэшты, займацца прафсаюзным актывізмам ён не кінуў і ў Польшчы. Хоць грошы мужчына зарабляе, працуючы ў таксі (а яшчэ спрабуе настрыфікаваць свой дыплом інжынера-будаўніка аўтадарог). Разам з паплечнікамі Мікалай стварыў у Польшчы прафсаюз «Еднасць» з мэтаю дапамагаць мясцовым беларусам развязваць праблемы на працы ды вырашаць цяжкасці з легалізацыяй. Якімі кейсамі займаецца «Еднасць» ды як да яе звярнуцца? ✅ Расказваем у нашым матэрыяле 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
-
edited 👀 З кватэры магіляўчанкі знік залаты пярсцёнак. Яго скраў рабочы, што рабіў рамонт 37-гадовы мужчына зайшоў у спальню, пабачыў там дарагі ювелірны выраб у падарункавай упакоўцы ды «паклаў на яго вока». Пасля заканчэння працы ён забраў знаходку сабе і здаў яе ў ламбард. Атрыманыя грошы вытраціў на асабістыя патрэбы. Злодзей не ўлічыў аднак, што ў пакоі было відэаназіранне. Цяпер на яго заведзеная крымінальная справа, хоць шкоду ў памеры 1 тысячы рублёў ён і кампенсаваў.
- Older posts