Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
edited

💁🏻‍♂️ Менск адмовіўся выдаць Вільні літоўскага еўраскептыка і кавід-дысідэнта, якога на радзіме асудзілі за махлярства Гаворка пра 46-гадовага прадпрымальніка і палітыка Антанаса Кандротаса (мянушка «Цэлафанас»), якога неаднаразова судзілі яшчэ ў 2010-х гадах. У часе пандэміі Кандротас набраў папулярнасць дзякуючы сваім пратэстам супраць уведзеных у сувязі з хваробаю абмежаванняў. За месяц да выбуху паўнамаштабнай вайны ва Украіне «Цэлафанас» у складзе дэлегацыі маргінальнага літоўскага руху «Зара справядлівасці» наведаў Беларусь. Там для чальцоў руху (яны выступалі супраць знаходжання Літвы ў складзе NATO і Еўразвязу) арганізавалі сустрэчы з топавымі чыноўнікамі Лукашэнкі. У жніўні 2023-га Кандротас абвесціў пра стварэнне палітычнай партыі «Мы – Літва», а ў 2024-м планаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (выбарчая камісія яго не зарэгістравала). Апошняя крымінальная справа ў дачыненні адыёзнага палітыка скончылася тым, што ў чэрвені гэтага года яму прысудзілі рэальны турэмны тэрмін (3,5 года) за ўхіленне ад сплаты падаткаў і незаконны гандаль палівам. Адбываць гэтае пакаранне Кандротас, аднак, не стаў – незадоўга да фінальнага судовага працэсу ён парушыў ужытую ў дачыненні да яго меру стрымання ды выехаў у Беларусь. Там мужчына даў інтэрв'ю дзяржаўным прапагандыстам, дзе прэзентаваў сябе ў якасці «палітычнага ўцекача». Ковенскі акружны суд улетку выдаў у дачыненні Кандротаса Еўрапейскі ордар на арышт, аднак Генпракуратура РБ адмовілася задаволіць хадайніцтва з боку Літвы пра выдачу палітыка.

Views over time

05001K1.5K2K5 Nov 08:2811 Nov 21:461.7K5 Nov 08:28: 0 views11 Nov 21:46: 1,710 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Nov 2026, 08:280
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.