Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🥲 Жыхары Магілёву заўважылі дзіўную аб'яву «Реклама в троллейбусе в Могилёве. Как так? Почему? И так сойдёт?», – цікавіцца карыстальніца Threads. Абʼяву, верагодна, зрабілі праз ШІ, і цяпер паслугі там напісаныя на незвычайнай мове. Пад сантэхнічнымі работамі прапануецца «промия кремальны», а пад будаўнічымі – «маскотрланости». А вам трапляліся падобныя рэкламы? Пішыце ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна.

  2. Беларускі журналіст выкупіў здымак футбалістаў Горадні 1920-х гадоў Руслан Кулевіч сабраў 2000 злотых (510 долараў) з дапамогай неабыякавых людзей і выкупіў легендарнае фота гульцоў WKS Grodno. Цяпер ён плануе выпусціць відэа пра здымак і пазнаёміць нас з адным з спартоўцаў. Клуб WKS Grodno (Wojskowy Klub Sportowy) існаваў у 1922–1939 гадах і меў статус вайсковага. Ён быў самым паспяховым у Беластоцкай акрузе да пачатку Другой сусветнай вайны.

  3. Расейцы атакавалі дронамі ўкраінскія гарады Дняпро і Самар Тры чалавекі атрымалі раненні. У выніку ўдараў узніклі пажары ў прыватных дамах і на аб'ектах крытычнай інфраструктуры. Паводле мясцовых уладаў, за ноч сілы СПА збілі 30 беспілотнікаў у небе над Днепрапятроўскай вобласцю. Акрамя таго, акупанты атакавалі лагістычную інфраструктуру Кіеўшчыны. У Бучанскім раёне ў выніку абстрэлу ўспыхнуў пажар.

  4. edited

    Дроны ЗСУ атакавалі Разанскую вобласць Пад удар трапіў адзін з найбуйнейшых нафтазаводаў Расеі. Прадпрыемства ўваходзіць у структуру «Роснефть» і перапрацоўвае каля 17-18 мільёнаў тон нафты за год. Акрамя таго, пажар узнік і ў лагістычным цэнтры Wildberries. Паводле мясцовых уладаў, ад падзення абломкаў пацярпелі лініі электраперадачы, а таксама былі пашкоджаныя прыватныя дамы. Адзін чалавек атрымаў раненні.

  5. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Пакаленне Z пратэстуе шмат дзе ў свеце. Чаму не ў Беларусі? Сацыёлаг тлумачыць, чаму беларуская моладзь, нягледзячы на сацыяльна-эканамічныя праблемы, не настроеная на бунт і масавыя пратэсты. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Могуць захраснуць у спрэчках» Амерыканіст патлумачыў наступствы выбараў у ЗША для Беларусі. Эксперт адзначыў як добрую, так і кепскую навіну. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 «Вядома, мяне гэта крыўдзіць» Святлана Ціханоўская выказалася пра крытыку з боку мужа. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  6. edited

    🐟 "Гэлаўін" для рыбак Арганізавалі яго ў Гарадзенскім заапарку. Але рыбкі не насілі гарбузы на галаве, а з'ядалі іх. 🤷

  7. 🙏 Малады кіроўца загінуў падчас разгрузкі будматэрыялаў Трагедыя здарылася пад Магілёвам: самазвал прывёз на тэрыторыю піларамы бутавы камень. Падчас разгрузкі разгрузкі грузавік зачапіў правады ЛЭП. Калі грузавік пачаў гарэць, кіроўца пачаў паспешна выбірацца. Але небяспека чакала і звонку: паводле папярэдніх звестак, працаўнік загінуў ад удару электратокам. Хлопцу было 28 гадоў. ☝️

  8. 🫶🏻 Яна Пінчук сустрэлася з мужам праз пяць гадоў турмы Пра гэта Яна напісала ў сваім тэлеграм-канале. 1 лістапада 2021 года Яну Пінчук затрымалі ў Санкт-Пецярбургу, праз пяць гадоў, у гэтую ж дату, яна нарэшце сустрэлася з мужам. «Закрываю вочы — 1 лістапада 2021 года. Адкрываю — 2026-ы. Іншая краіна, іншае жыццё, пяць гадоў паміж гэтымі імгненнямі. А перад мной незнаёмы іспанец. Хаця не, гэта мой муж. Проста мы цяпер размаўляем на розных мовах». Яна выйшла на волю 16 верасня гэтага году, дзякуючы хадайніцтва ЗША і была прымусова дэпартаваная ў Літву. 👈

  9. edited

    🙏 Трагедыя на футбольным полі ў Іспаніі: падчас матчу загінуў футбаліст Нападаючы сутыкнуўся з брамнікам, страціў прытомнасць, а пазней памёр. Гэта здарылася падчас матчу чэмпіянату Іспаніі. Ад удару каленам у грудзі форвард страціў прытомнасць, матч спынілі, футбалісту аказвалі дапамогу. У машыне хуткай дапамогі медыкі стабілізавалі яго стан пасля спынення дыхання і сэрца. Здавалася, бяда абмінула. Але раніцай стан Мігеля пагоршыўся. Пазней стала вядома аб смерці футбаліста. Яму было ўсяго 30 гадоў. ☝️

  10. 💥 #галоўнае за 4 лістапада ✔️ Дэмакраты перамаглі на выбарах у Кангрэс ЗША ✔️ Канада не пусціць беларускіх хакеістаў на моладзевы чэмпіянат свету ✔️ СК завёў справы на прадстаўнікоў Bayer за нібыта нясплату падаткаў на 50 млн рублёў ✔️ Кіберпартызаны распавялі пра дэталі атакі на Расстат ✔️ Экс-прэс-сакратарку Зяленскага падазраюць у дзяржаўнай здрадзе ✔️ На вядоўцу з Віцебску напісалі данос за жарт ✔️ Самалёт «Победа» з Менску прызямліўся у Маскве з адным непрацуючым рухавіком ✔️ 59 % ахвяраў гандлю людзьмі ў Беларусі – дзеці ✔️ У Польшчы затрымалі беларуса у справе аб нелегальным гандлі электрасамакатамі ✔️ Wildberries прапануе кампенсацыі беларускім прадаўцам за згарэлыя тавары ўзамен на маўчанне ✔️ Памёр хлопчык, на лекаванне якога беларусы сабралі 150 тысяч еўраў #рэпрэсіі ▫️У Беларусі затрымалі пяцярых чалавек за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянтаў ▫️Пачаўся суд над палітвязнем Алегам Ларычавым. Падчас пасяджэння яму выклікалі хуткую дапамогу ▫️ Супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу

  11. edited

    ☝️У Гомелі асудзілі двух узроставых педафілаў. Жыхар Гомеля 51-гадовага ўзросту дазваляў сабе распусныя дзеянні адносна 6-гадовай суседскай дзяўчынкі цягам двух гадоў. Гэта выявілі шмат пазней, калі знайшлі сэксуальныя здымкі з дзяўчынкай у ягоным кампутары. Педафіл у судзе прызнаў віну і атрымаў усяго 10 гадоў. Яшчэ адзін 65-гадовы гвалтаўнік здзекаваўся з двух дзяўчынак шасці і сямі гадоў. Адна з іх была суседкай, іншая прыязджала да бабулі. Гэта таксама працягвалася некалькі гадоў. Аб перажытым кашмары адна з дзяўчынак распавяла псіхолагу і праўда адкрылася толькі тады. Педафіл віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні, яму далі ўсяго 12 гадоў. 🤷

  12. edited

    ☝️Цяжкавік з беларускімі лісічкамі не пусцілі ў Літву Прычынай стала радыёактыўная забруджанасць грыбоў. Гэта выявілі на літоўска-беларускім памежным пераходзе ў Мядзінінкаі. Праверка 7128 кілаграмаў свежых лісічак выявіла радыеактыўны ізатоп цэзій-137. Паводле звестак літоўскай пагранічнай службы, яго доля склала 71 працэнт. За рулём вялікагруза з літоўскай рэгістрацыяй, які ішоў з Беларусі, знаходзіўся 36-гадовы грамадзянін нашай краіны. Ён перавозіў свежыя лісічкі ў эстонскім паўпрычэпе Schmitz. Цяжкавік з грузам вярнулі назад у Беларусь. "Чакаем на прылаўках свежыя лісічкі", пішуць у каментарах беларускія чытачы. 🤷

  13. «Я гатовы прызнаць сваю памылку, але не гатовы размаўляць аб прыдуманых вамі фактах маёй біяграфіі» ⛔️ Канстанцін Каверын распавёў пра скандал вакол сексісцкага пытання да Святланы Ціханоўскай, хвалю крытыкі і перапрашэнні, якія выклікалі не менш пытанняў, чым сама сітуацыя. Ці прызнае ён сваю памылку? Ці лічыць перапрашэнні дастатковымі? І чаму не прымае частку крытыкі? Размова, у якой не абышлося без нязручных пытанняў. Глядзіце поўнае выданне «Калыханкі для дарослых» на YouTube-канале «Belsat Life» 🎬

  14. 📌 Выйшаў даклад Рады Еўропы пра гандаль людзьмі ў Беларусі. Большая частка выпадкаў адносіцца да дзяцей. У Беларускай статыстыцы гэтага няма. Чаму? 📌 «Адно акно» пераедзе ў гандлёвыя цэнтры. Ці гэта сапраўды зручна? 📌 «Вайлдберыз» пачынае выплачваць беларускім гандлярам кампенсацыі за страты. Сумы разгалошваць забаронена ⏯️ Пра гэта ды іншае пагаворым у вечаровай Студыі Белсат. Уключайце трансляцыю!

  15. У Польшчы затрымалі беларуса ў справе аб нелегальным гандлі электрасамакатамі Польскія службы выкрылі злачынную групу, якая прадавала электрасамакаты праз інтэрнэт і ўхілялася ад выплаты падаткаў. Падчас аперацыі затрымалі 16 чалавек, сярод іх — грамадзяніна Беларусі. Суму нявыплачаных падаткаў ацанілі ў 162 млн злотых (39,9 млн долараў). Роля беларуса ў справе пакуль невядомая.

  16. 🟥 У Бразіліі суддзя паказаў больш за 50 чырвоных картак за адну гульню – сусветны рэкорд Падчас матчу моладзевых камандаў «Уберландыя» і «Маморэ» футбалісты і трэнеры ўчынілі масавую бойку. Арбітр выдаліў 51 удзельніка, а паводле некаторых звестак – 53. Папярэдні рэкорд складаў 36 чырвоных картак. Яго ўсталявалі ў 2011 годзе ў матчы пятага дывізіёна Аргентыны.

  17. Сяргей і Наталля будуюць уласны хутар – месца, дзе можна запаволіцца, зазямліцца і адчуць сябе ўдома. Пакуль тут яшчэ даводзіцца спаць у адзенні, а прыхарошвацца – перад машынным люстэркам. Але тое, што для кагосьці спартанскія ўмовы, для людзей з такім жыццёвым досведам – амаль люкс. Як выглядае жыццё на беларускім хутары ў Падляшшы? Глядзіце ў дакументальным серыяле «Талака». 🎬 Поўныя выпускі – на YouTube-канале «Belsat Life»

  18. 🥼Беларуска абурылася, што падчас прыёму ў гінеколага ў кабінет заходзяць іншыя людзі Пост жанчыны ў Threads сабраў каля 200 тысяч праглядаў і амаль 400 каментароў. Яна абураецца, што падчас агляду пацыентак у кабінет могуць заходзіць медсёстры, санітаркі і іншыя супрацоўнікі. Іншыя жанчыны таксама падзяліліся падобным досведам. Яны кажуць, што гэта парушае іх пачуццё прыватнасці. Некаторыя распавялі, што нават просьбы зачыніць дзверы на ключ не заўсёды дапамагаюць.

  19. edited

    Згарэлы тавар на Wildberries? Падпішы пагадненне пра маўчанне, і, магчыма, атрымаеш 5% кампенсацыі Беларускія прадаўцы маркетплэйсу пачалі атрымліваць прапановы кампенсацыі за тавары, знішчаныя падчас пажараў на расейскіх складах. Але разам з грашыма ім прапануюць падпісаць пагадненне аб неразгалошванні. За парушэнне — штраф у 50 тысяч. Памеры кампенсацый адрозніваюцца: ад 5–7% ад стратаў у адных выпадках да 50% у іншых — піша reform.news

  20. Older posts