🥲 Жыхары Магілёву заўважылі дзіўную аб'яву «Реклама в троллейбусе в Могилёве. Как так? Почему? И так сойдёт?», – цікавіцца карыстальніца Threads. Абʼяву, верагодна, зрабілі праз ШІ, і цяпер паслугі там напісаныя на незвычайнай мове. Пад сантэхнічнымі работамі прапануецца «промия кремальны», а пад будаўнічымі – «маскотрланости». А вам трапляліся падобныя рэкламы? Пішыце ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна.