Расейцы атакавалі дронамі ўкраінскія гарады Дняпро і Самар Тры чалавекі атрымалі раненні. У выніку ўдараў узніклі пажары ў прыватных дамах і на аб'ектах крытычнай інфраструктуры. Паводле мясцовых уладаў, за ноч сілы СПА збілі 30 беспілотнікаў у небе над Днепрапятроўскай вобласцю. Акрамя таго, акупанты атакавалі лагістычную інфраструктуру Кіеўшчыны. У Бучанскім раёне ў выніку абстрэлу ўспыхнуў пажар.