У Польшчы затрымалі беларуса ў справе аб нелегальным гандлі электрасамакатамі Польскія службы выкрылі злачынную групу, якая прадавала электрасамакаты праз інтэрнэт і ўхілялася ад выплаты падаткаў. Падчас аперацыі затрымалі 16 чалавек, сярод іх — грамадзяніна Беларусі. Суму нявыплачаных падаткаў ацанілі ў 162 млн злотых (39,9 млн долараў). Роля беларуса ў справе пакуль невядомая.