🇱🇹🪖Літоўскія кансерватары хочуць увесці ўсеагульны вайсковы прызыў з 2030 года Паводле апытанняў 76% жыхароў Літвы падтрымліваюць такую прапанову. Ініцыятарам выступіў кіраўнік фракцыі кансерватараў у Сейме Лаўрынас Кашчунас. Прапанова прадугледжвае адмову ад выпадковага адбору прызыўнікоў. Жанчыны змогуць служыць добраахвотна. Цяпер у Літве прызыўнікоў адбіраюць выпадковым чынам з улікам вызначанай колькасці вайскоўцаў, якіх плануюць прызваць.