Жыхароў акупаваных Алешак будуць эвакуяваць ва Украіну транзітам праз Беларусь Іх плануюць вывезці расейскім вайсковым самалётам праз Анапу і Гомель. Пра гэта сведчаць дакументы, апублікаваныя Fox News. Паводле плана, 31 кастрычніка эвакуяваных павінны даставіць у Гомель. Аперацыя стала магчымай пасля дамоўленасці Расеі і Украіны пра лакальнае перамір’е пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп. У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя.