📨 Саша Філіпенка раскрытыкаваў ліст былых палітвязняў да Еўропы На думку пісьменніка, ліст не ўлічвае рэаліяў міжнароднай палітыкі і вайны ва Украіне, а таксама не прапануе канкрэтных крокаў для вызвалення людзей: «Гэта эмацыйны, інфантыльны, выгадны Менску крык аб дапамозе, які мае мала агульнага з тым, як уладкаваная рэальная палітыка. У чарговы раз еўрапейцы нам нешта павінныя. Украінскія Узброеныя сілы абавязаныя зрынуць Пуціна дзеля расейцаў, а еўрапейцы павінныя вызваліць палітвязняў дзеля беларусаў, але цяпер пачаць рабіць гэта „больш правільна або любым спосабам“» — напісаў Філіпенка. Філіпенка таксама кажа пра супярэчнасць: у лісце патрабуюць ад еўрапейцаў весці перамовы з Менскам, але самі не звяртаюцца да Лукашэнкі. Пры гэтым ён прызнаў важнасць звароту, які нагадвае пра катаванні ў беларускіх турмах.