Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    🇵🇱 На Ціханоўскую накінуліся у каментарах X праз допіс пра Касцюшку Крытыка на кіраўніцу АПК абрынулася пасля допісу, у якім яна не згадала польскае паходжанне героя і ягоную сувязь з Рэччу Паспалітай. Некаторыя карыстальнікі абвінавацілі яе ў замоўчванні польскай ідэнтычнасці Касцюшкі. Да крытыкі далучыўся таксама польскі еўрадэпутат ад кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». Пасля хвалі крытыкі Ціханоўская апублікавала яшчэ адзін допіс, у якім назвала Касцюшку палякам, народжаным на землях сучаснай Беларусі: «Тадэвуш Касцюшка быў палякам, народжаным на землях, якія сёння ўваходзяць у склад Беларусі. Польскі нацыянальны герой і генерал Рэчы Паспалітай, ён узначаліў паўстанне 1794 года супраць Расеі і Прусіі. Мы ганарымся тым, што ягоная спадчына – частка нашай агульнай гісторыі. За нашу і вашу свабоду!»

  2. 😁 Нечаканая паслуга ў гомельскім салоне прыгажосці Усяго за 10 рублёў , на працягу 5 хвілінаў вам будзе дазволена хаміць!

  3. edited

    Беларусь адкрыла амбасады ў КНДР і М'янме Дамоўленасці аб іх адкрыцці былі дасягнуты асабіста Лукашэнкам. Беларускі дыктатар наведваў Паўночную Карэю і Мʼянму ў 2026-м, а таксама запрашаў Кім Чэн Ына ў Менск. Паводле Freedom House, Мʼянма і КНДР зʼяўляюцца аднымі з самых таталітарных краін свету. Паўночная Карэя мае 3 балы са 100 па паказчыку правоў і свабодаў, Мʼянма – 4 балы са 100, а Беларусь – 7 балаў са 100. Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ. Чытайце тут, калі ў Беларусі.

  4. edited

    Трамп адмовіўся ўводзіць «пякельныя санкцыі» супраць Расеі Прэзідэнт ЗША спачатку ўвёў іх, бо быў абавязаны законам, але адразу ж адмяніў. «Я адмаўляюся ад прымянення санкцый, абмежаванняў і мытаў, прадугледжаных законам Грэма. Я прадставіў Кангрэсу пацверджанне таго, што прадастаўленне такой адмовы ў цяперашні час адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў». Такім чынам, Трамп паставіў на паўзу ўвядзенне дадатковых мытаў у памеры 500% на расейскія тавары і 100% на прадукцыю краінаў, якія ўваходзяць у топ-5 найбуйнейшых пакупнікоў нафты і газу з РФ (сярод іх Кітай і Індыя). Раней Кангрэс ухваліў закон Ліндсі Грэма, які Трамп падпісаў 18 верасня. Паводле дакументу, ён павінен быў уступіць у сілу цягам 30 дзён.

  5. 💥 Ранішняе шоу на «Белсаце» У сённяшнім выпуску абмяркуем ільготы для шматдзетных семʼяў, даведаемся, ці дапамагаюць звароты беларусаў да Лукашэнкі, а таксама высветлім, ці зможа штучны інтэлект замяніць жывых музыкаў. Далучайцеся да нашага эфіру!

  6. Расея нанесла авіяўдары па Запарожжы і Харкаве Мінімум адзін чалавек загінуў, яшчэ каля 18 атрымалі раненні, у тым ліку сям'я з месячным немаўлём. У выніку масіраваных удараў балістычнымі і крылатымі ракетамі былі пашкоджаны жылыя дамы, складскія памяшканні, прамысловыя абʼекты і аўтамабілі. Акрамя таго, ноччу быў атакаваны і Крывы Рог. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

  7. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Што будзе з Беларуссю, калі ў Еўропе пачнецца новая вялікая вайна? Прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка мяркуе, што, нягледзячы на ўсе магчымыя жахі вайны, гэта можа даць шанец для Беларусі. 🔸 «Савецкі чалавек здольны да самаўзнаўлення» Анджэй Пачобут у Варшаўскім універсітэце выступіў з прамовай пра савецкую спадчыну, жывучасць homo sovieticus і канфлікт паміж дэмакратыяй і аўтарытарызмам. 🔸 Як з абарончай стратэгіі NATO зрабілі фэйк пра пагрозу ўдараў па Беларусі? Рэжымныя ўлады заявілі пра нібыта падрыхтоўку прэвентыўных удараў па Беларусі, спасылаючыся на словы амерыканскага генерала Алексуса Грынкевіча. #штопачытаць

  8. 🦌 А згоду на здымкі давалі? У Верхнядзвінскім раёне на Віцебшчыне знялі рэдкае відэа: прыгожага аленя, які пасвіўся на ўскрайку лесу. Аўтара відэа wolfheart_andrew (Threads) лясны прыгажун не вельмі-то і баяўся. ☝️

  9. «Вікі любіць славутасці 2026 у Беларусі" — ізноў у міжнародным конкурсе Папярэдні раз беларускі сегмент браў удзел у гэтым спаборніцтве ў 2012 годзе. "Культурная спадчына шматгранная. Гэта старыя будынкі і элементы іх афармлення, памятныя мясціны, мемарыялы, скульптурныя помнікі, музейныя экспансіі і мноства традыцыйных абрадаў і рытуалаў. Фатаграфуйце тэмы культурнага спадчыны, каб фіксаваць іх стан, ілюстраваць артыкулы Вікіпедыі і капіяваць калекцыю свабоды ведаў. Аўтары лепшых здымкаў атрымаюць прызы!", заклікаюць аўтары праекта. Аўтары пяці найлепшых здымкаў атрымаюць электронныя падарункавыя сертыфікаты на 200 рублёў для пакупак у інтэрнэт-крамах. На конкурс загружана ўжо больш за 1 170 файлаў. Конкурс «Вікі любіць славутасці» (Wiki Loves Monuments) працягнецца да канца кастрычніка на платформе Wikimedia Commons. Фота: Budgawl / Wikimedia Commons

  10. edited

    💥 #галоўнае за 16 кастрычніка ✔️ Лукашэнка нечакана заступіўся за Зяленскага у спрэчцы з Трампам ✔️ Папа Рымскі Леў XIV патэлефанаваў Пуціну і заклікаў да замірэння ў акупаваных Алешках, дзе няма паставак ежы з траўня ✔️ Журналісты пацвердзілі гібель амаль 282 тысяч расейскіх вайскоўцаў ва Украіне. Рэальная колькасць загінулых можа перавышаць 600 тысяч ✔️ Дзве беларускі, Паліна і Саша, выйшлі на волю ў Каліфорніі пасля больш як года ў цэнтры ўтрымання ✔️ У Жлобіне заклікалі паведамляць пра маякі для дронаў ✔️ У Менску зноў клічуць гараджанаў бясплатна папрацаваць дворнікамі — цяпер прыбіраць лісце ✔️ Расейская ракета-дрон «Бандэроль» зноў заляцела на Гомельшчыну і праз пяць хвілінаў вярнулася ва Украіну ✔️ Зяленскі адмовіўся сыходзіць у адстаўку на патрабаванне Трампа і заявіў, што кіраўніка Украіны могуць выбіраць толькі яе грамадзяне. Таксама ён згадзіўся не біць па расейскіх НПЗ у абмен на пашырэнне зоны працы Starlink ✔️ У Расеі атакавалі Сургутскі завод «Газпрама» за 2400 кіламетраў ад Украіны. Пасля атакі беспілотнікаў загарэўся прамысловы аб’ект ✔️ У Беларусі пачаўся форум пра штучны інтэлект, заснаваны стартаперам, якога раней асудзілі за махлярства ✔️ BELPOL расказаў, як Беларусь рыхтуюць да вайны на баку Расеі: на вышках МТС разгортваюць вайсковую сувязь, а пад Слуцкам будуюць завод боепрыпасаў ✔️ У Беларусі пашыраюць народнае апалчэнне — Лукашэнка загадаў ствараць новыя атрады ў вёсках ✔️ У Лодзі паказалі дакументальны фільм «Двіж» пра фанатаў Макса Каржа — прэм’ера прайшла з аншлагам ✔️ У Беларусі на суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз туман ✔️ У Расеі прапанавалі размяшчаць дата-цэнтры ў адпрацаваных вугальных кар'ерах ✔️ Перад выходнымі рэзка выраслі чэргі на выезд у Польшчу. Колькі часу даводзіцца чакаць? #рэпрэсіі: ▫️ Шматгадовы страх прымушае беларусаў маўчаць пра палітыку, не давяраць незнаёмцам і абмяжоўваць кантакты нават з блізкімі

  11. ☝️У Беларусі яшчэ адно махлярства: "развод" на рамонце студняў У Белаазёрску мужчына арганізаваў маштабную схему пад выглядам паслуг па рамонце і мантажы студняў. З кастрычніка 2023 па сакавік 2026 года ён заключаў дамовы на сантэхнічныя працы і рамонт студняў з жыхарамі Менску, а таксама Берасцейскай, Гарадзенскай, Гомельскай і Менскай абласцей. Мужчына браў грошы, але выконваць абяцанні не планаваў ад пачатку. У выніку яго вінавацяць у 44 выпадках махлярства, у якіх пацярпелі 67 чалавек на суму 178 000 беларускіх рублёў. Ягоная справа ў судзе. ☝️

  12. ☝️Разгром фэйку: генерал ЗША не пагражаў Беларусі Генерал ЗША Алексус Грынкевіч не пагражаў Беларусі – гэта фэйк. Але яго стварылі і распаўсюдзілі некаторыя незалежныя беларускія медыі і службы Лукашэнкі. Маніпуляцыю вакол выступу камандуючага сіламі НАТО ў новай праграме «Нацыянальны інтарэс» абмяркоўваюць Сяргей Пелясая, Зміцер Міцкевіч і Яўген Красулін. ☝️

  13. 🏁 З 2027 года ў аўташколах Беларусі зменяцца правілы навучання і экзаменаў Аўташколы змогуць не ўсталёўваць GPS на навучальныя аўтамабілі, калі заняткі запісваюць на відэа. Запісы экзаменаў трэба будзе захоўваць паўгода, а тэорыю выкладаць вочна. Таксама дазволяць здаваць экзамен на іншай навучальнай машыне, калі звыклая недаступная. 🔗 Больш падрабязна – чытайце тут 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  14. 🕸 У Нью-Ёрку з’явіўся скрыжаванне, названае ў гонар Чалавека-павука У гонар супергероя назвалі скрыжаванне на Інгрэм-стрыт. Паводле коміксаў, менавіта тут Пітэр Паркер жыў са сваёй цёткай Мэй. І самае цікавае: калісьці ў доме па гэтым адрасе сапраўды жыла сям’я Паркер! А вось цяперашні ўладальнік дома спачатку нічога не ведаў пра яго зорнае мінулае. Ён толькі здзіўляўся, чаму яму прыходзяць лісты, адрасаваныя Чалавеку-павуку.

  15. 🍂 Менчукоў зноў клічуць бясплатна папрацаваць дворнікамі. Інвентар абяцаюць выдаць Узімку гараджанаў ужо заклікалі дапамагчы са снегам. А цяпер настала чарга лісця. Менгарвыканкам апублікаваў спіс месцаў, дзе можна далучыцца да прыборкі. Там паабяцалі забяспечыць ахвотных граблямі ды пальчаткамі.

  16. 🤝Дзве беларускі выйшлі на волю пасля больш як года ў цэнтры ўтрымання ў ЗША Пра гэта паведамляе BYSOL. Паліна і Саша вызваліліся з-пад варты ў Каліфорніі пасля таго, як за іх унеслі заклад. Беларусы і беларускі штату збіралі грошы, каб дапамагчы сёстрам пазбегнуць дэпартацыі ў Беларусь.

  17. ☝️ Расейская «Бандэроль» прыляцела ў Беларусь. Разам з ёй было паў цэнтнеру выбухоўкі. Чым гэта магло скончыцца? 😮 5 чалавек шпіталізаваныя ў Падмаскоўі з падазрэннем на воспу малпаў. Як засцерагчыся і ці ёсць небяспека для нашай краіны? 🤔 У аўташколах цяпер будуць абавязкова здымаць іспыты на відэарэгістратар. Навошта? 📺 Глядзіце ў Студыі Белсату!

  18. edited

    🇻🇦Папа Рымскі патэлефанаваў Пуціну Падчас размовы пантыфік заклікаў да замірэння ў акупаваных Алешках на Херсоншчыне. Яно патрэбнае, каб даставіць жыхарам ежу і лекі, а таксама бяспечна эвакуяваць цывільных. У Алешках застаюцца некалькі тысяч чалавек, падыходы да гораду замінаваныя, паставак ежы няма з траўня, а жыхары перажываюць гуманітарную катастрофу.

  19. edited

    🤡 Лукашэнка нечакана заступіўся за Зяленскага ў спрэчцы з Трампам Галоўны геапалітык і стратэг не прамінуў спрэчку паміж прэзідэнтамі Украіны і ЗША, і скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваё меркаванне: «Гэта не Трампа пытанне. Хто будзе ва Украіне прэзідэнтам, вырашыць украінскі народ». «На выбары трэба ісці. У гэтым Трамп мае рацыю: абяцаў – трэба выконваць абяцанні. Але толькі дыктаваць не трэба. Трампу не варта дыктаваць, як паступаць Украіне» Дыктатар таксама дадаў, што вайна моцна вымотвае расейскую эканоміку, і сказаў, што, на яго думку, скончыцца яна сёлета ці ў наступным годзе. 🔗 Больш падрабязна — чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  20. Older posts