🇨🇭У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку. Ён стаіць на беларускім валуне 17 кастрычніка ў швейцарскім Золётурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу Касцюшку. Яго падмурак зрабілі з беларускага валуна вагой амаль тону, які спецыяльна прывезлі з Беларусі. Для рэстаўрацыі спатрэбіліся намаганні вялікай каманды, перамовы з гарадскімі ўладамі і складаная лагістыка каменя праз некалькі краінаў - піша Радыё Свабода.