🇺🇦 Зяленскі дапускае сустрэчу з Пуціным на саміце G20 у ЗША Сустрэча можа адбыцца падчас саміту G20 у Маямі ў снежні або ў адной з краінаў Блізкага Усходу ці Еўропы. Аднак пацверджанняў ад Расеі і ЗША пакуль няма. ЗША прапрацоўваюць магчымасць трохбаковых перамоваў Украіны, ЗША і Расеі, піша ТСН са спасылкай на словы Зяленскага. Раней Трамп заявіў, што «хацеў бы бачыць Пуціна» сярод удзельнікаў саміту G20 у ЗША.