💭 «Якія мы палітычныя? Мне было шэсць гадоў, сястры – чатыры, другой – два. Якія мы палітычныя? Мы самі ўжо пагарэлі ад гэтай палітыкі» Амаль 50 тысяч чалавек вывезлі з Беларусі ў Котлас на поўначы Расеі падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Сярод іх былі дзеці, якія перажылі высылку, голад і холад. Гісторык Ірына Раманава сабрала іх гісторыі ў кнізе «Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь–Котлас–Беларусь». 📕 Пра гэта — у нашым рэпартажы з прэзентацыі кнігі 🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі