Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. ⛰ Салігорск можа пазбавіцца сваёй (ці не адзінай) вядомай на ўсю Беларусь славутасці Гаворка пра тэрыконы, якія назапашваюцца каля гораду яшчэ з 1960-х, калі было запушчанае першае рудаўпраўленне. Фактычна, гэтыя салявыя адвалы з'яўляюцца равеснікамі гораду. За ўвесь гэты час яны выраслі на вышыню прыкладна 40-павярховага дому. Тэрыконы ўжо займаюць сотні гектараў, а агульны аб'ём пароды вымяраецца сотнямі мільёнаў тонаў. Цяпер гэтыя адкіды паспрабавалі «пусціць у справу». Спецыялісты Акадэміі навук разам з «Беларуськаліем» і іншымі прадпрыемствамі змяшалі глінiста-салявы шлам з торфам і арганікай і ўнеслі на доследны ўчастак плошчай 20 гектараў у Менскім раёне. Кукуруза там дала заўважна больш зялёнай масы і катахоў, чым на зямлі без угнаенняў. Эксперымент праводзілі на даручэнне Лукашэнкі, які 12 кастрычніка азнаёміўся з яго вынікамі. Ужываць адкіды плануюць найперш на поўдні краіны, дзе шмат пясчанай глебы. Так можна было б адначасова падкарміць «складаныя» палі і паступова вызваліць зямлю пад Салігорскам. Будзеце сумаваць па тэрыконах? 🫠

  2. 👊 Будні беларускага ваяра на фронце: прайсці міннае поле, заняць варожыя пазіцыі і ўзяць расейцаў у палон Беларус з пазыўным «Ваўкалака» ваюе ва Украіне ў складзе Трэцяга армейскага корпусу. Падчас аперацыі «Вівальдзі» ягонаму падраздзяленню давялося прайсці праз шчыльна замінаваную тэрыторыю і выбіваць расейскіх вайскоўцаў з пазіцыяў.

  3. 🫶 Беларуска цягам года здымала відэа касцёлу Святой Тройцы ў Засвіры Паглядзіце на прыгажосць!

  4. 💬 «Корж – гэта беларус, і не трэба аддаваць сваіх, незалежна ад таго, на якой мове яны спяваюць і для якой аўдыторыі» Беларускі рэжысёр Аляксандр Гарадко шмат у чым нечакана для самога сябе стварыў «дакументалку» пра фанатаў Макса Каржа. Ужо ў кастрычніку стужку «Движ» пакажуць адразу на двух польскіх кінафестывалях – у Лодзі і Шчэціне. «Белсат» паразмаўляў з Аляксандрам пра эмоцыі, якія выклікае ягоны фільм, а яшчэ пра эмоцыі, якія адчуваў сам аўтар, працуючы над сваім кінатворам. Вядома ж, гаворка ішла і пра ўласна асобу Макса Каржа, ягоны ўплыў на «зумераў» ды пра цэлую субкультуру, якую сфармавалі фанаты лунінецкага рэп-выканаўцы. ✅ Чытайце размову па спасылцы 🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам

  5. 💔 Ён марыў стаць юрыстам, але замест універсітэту апынуўся на вайне Беларускі добраахвотнік з пазыўным Сын – самы малады ваяр падраздзялення «1514». Хлопцу ўсяго 18 гадоў, і ён яшчэ толькі асвойвае вайсковую справу ды шмат вучыцца, а за ягонымі плячыма – вымушаны ад'езд з Беларусі і мары, якія давялося адкласці. 🎥 Знаёмім вас з юнаком, якому давялося пасталець значна раней, чым ён планаваў, у новым выданні нашай праграмы «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»

  6. 🛂 Як там справы з «пашпартам Новай Беларусі»? Спыталі ў Франака Вячоркі Ён лічыць, што асабліва запатрабаваным гэты дакумент можа быць у краінах, дзе няма практыкі выдачы «пашпартоў замежніка» ці дарожных дакументаў. Вячорка сцвярджае, што ёсць нават выпадкі, калі «пашпарт Новай Беларусі» дапамагаў у побытавых справах і чыноўнікі прымалі яго як пасведчанне асобы. Палітык падкрэсліў: самае важнае пры такіх зваротах – пазначаць, што гэта не пашпарт дзяржавы. ✅ Чытайце больш па тэме на нашым сайце 🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, націсніце сюды

  7. ▶️Карная псіхіятрыя вяртаецца ў Беларусь? Гісторыю прымусовага лячэння ў помсту за скаргі а таксама маштаб палітычных рэпрэсіяў абмяркуем у сённяшнім выданні праграмы «Наш дзень» з юрысткаю Кацярынай Дэйкала. Таксама пагаворым пра тое, як асуджаныя чыноўнікі ўзначальваюць калгасы, якія праблемы напаткалі сем'і дзяцей з інваліднасцю ды дэмаграфічны спад у Беларусі. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/mGA4EueFJmY

  8. 💱 Курсы валютаў 14 кастрычніка Усе асноўныя валюты сёння нязначна ўмацаваліся ў дачыненні да беларускага рубля. Найбольш дадаў еўра – у раёне капейкі. #курсывалютаў

  9. ☝️SpaceX зноў «абрубіла» ўкраінцам Starlink, гэта сарвала некаторыя планы ЗСУ Напярэдадні ўладальнік SpaceX Ілан Маск падтрымаў Трампа, які скрытыкаваў Уладзіміра Зяленскага за ўдары па расейскіх НПЗ і заявіў, што Украіне трэба знайсці новага лідара. Пры гэтым ніякіх афіцыйных заяваў ад кампаніі пра абмежаванні для Starlink на тэрыторыі Украіны не гучала. Амерыканская адміністрацыя і ўкраінскае Міністэрства абароны таксама захоўваюць маўчанне. 👀 Тым часам адказаць Маску вырашыў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі: «Гэй, Ілан Маск, big man, ты зноў гуляешся ў палітыку са сваімі прадуктамі? Мы, твае еўрапейскія кліенты, сочым за табою»

  10. 🤔 У Пінску, падобна, здарыўся пажар на тэрыторыі аўтобуснага парку МНС апублікавала відэа працы ратаўнікоў, якія сёння раніцай «ліквідоўвалі загаранне на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў» райцэнтру. Назву прадпрыемства і ягоны адрас ведамства не раскрывае, аднак на запісе відаць шэраг прыпаркаваных зялёных гарадскіх аўтобусаў МАЗ. Напрыканцы роліка дэманструецца таксама аўтобус, што стаіць у задымленым боксе для рамонту. Нагадаем: у апошнія гады аўтобусы МАЗ неаднаразова загараліся проста ў часе руху. Гэта здаралася не толькі ў Беларусі, але і ў расейскіх гарадах.

  11. 🚰 У Гомлі з кранаў цячэ хлёрка, «якая выядае вочы», а барысаўцы мёрзнуць у кватэрах Тым часам у сталіцы цяжка пацярпеў роўпджампер, а малады праграміст стварае сімулятар менскага метро – дэма-версія з адной станцыяй ужо гатовая. 👀 Каротка расказваем пра найбольш заўважныя падзеі з жыцця Беларусі ў нашым экспрэс-выданні навінаў

  12. 🍼 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Днём маці «Быць маці – адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску. Я ведаю, што цяпер у Беларусі многія з вас адчуваюць трывогу за будучыню сваіх дзяцей, за іх бяспеку і свабоду. І нават калі самім бывае страшна і няпроста, вы працягваеце быць для сваіх дзяцей апорай, даваць ім любоў, клопат і адчуванне бяспекі. Менавіта таму яшчэ важней зноў і зноў паўтараць: дзякуй. Дзякуй за вашу любоў, цярпенне і сілу. За тое, што вы захоўваеце ў дзецях веру ў дабро, свабоду і справядлівасць, нават калі навокал часта адбываецца зусім іншае. І я цалкам упэўненая, што вашыя дзеці вырастуць у цудоўных дарослых, якія зробяць Беларусь лепшай» ❤️‍🩹 Паводле апошніх звестак, цяпер у лукашэнкаўскіх турмах трымаюць паводле палітычных матываў не менш за 18 маці непаўналетніх дзяцей. Як мінімум 26 дзяцей і падлеткаў знаходзяцца з гэтай нагоды ў вымушанай разлуцы са сваімі матулямі.

  13. ☝️Лукашэнкаўцы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Instagram-акаўнт Дар'і Чульцовай Гэта вынікае з апошняга «апдэйту» згаданага спісу, што адбыўся ўвечары аўторка. Дар'я Чульцова – журналістка і відэааператарка «Белсату», затрыманая 15 лістапада 2020 у часе стрыму з «Плошчы Пераменаў». У лютым 2021-га адбыўся суд, які прызначыў ёй 2 гады агульнага рэжыму.

  14. 💬 «Трэба тлумачыць, што мілітарызацыя [у Беларусі] – гэта не толькі пра ваенны аспект, гэта таксама мілітарызацыя ў адукацыі, у эканоміцы, у прапагандзе» Тэма Беларусі сёлета стала адной з цэнтральных на Варшаўскім форуме бяспекі. Рызыка паўнавартаснага ўцягвання нашай краіны ў вайну супраць Украіны і «калетыўнага Захаду», на думку прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў, застаецца істотнай, і проста «махнуць рукою» на «беларускае пытанне» ў такой сітуацыі нельга. Святлана Ціханоўская ўдзельнічала на форуме ў некалькіх дыскусіях і правяла шэраг размоваў з палітыкамі і экспертамі. Галоўнае, што яна даносіла да суразмоўцаў, укладваецца ў чатыры тэзісы. ✅ Расказваем пра іх і не толькі 🔗 Чытайце праз гэты лінк, калі вы ў Беларусі

  15. 🫤️️️️️️ У эфіры нашая пастаянная рубрыка «Без каментара» Свежы пост Доналда Трампа ў сацсетцы truthsocial.

  16. edited

    🚨 Расея нанесла масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны – без святла засталіся як мінімум 600 тысяч чалавек За ноч расейскія войскі ўжылі 39 балістычных ракетаў і больш за 120 ударных дронаў і баражуючых боепрыпасаў. Пад ударам апынуліся Кіеў, Кіеўская вобласць і Харкаў. Паводле ўкраінскага боку, пашкоджаныя 26 элементаў электраэнергетычнага комплексу і чатыры аб’екты нафтагазавай інфраструктуры. Ёсць загінулыя і параненыя. У Кіеве назвалі атаку дэманстратыўнай непавагай да ЗША і заклікалі Доналда Трампа ўвесці новыя моцныя санкцыі супраць Расеі, а таксама перадаць Украіне дадатковыя ракеты для сістэмаў Patriot. «Гэты ўдар быў цалкам наўмысным і дэманстратыўным па сваім маштабе; Расея ніколі раней не праяўляла такой абуральнай непавагі да Амерыкі. Расея не лічыць заявы прэзідэнта ЗША моцнымі» – напісаў Уладзімір Зяленскі.

  17. 🇺🇸 Нават дэмакраты і рэспубліканцы аб’ядналіся супраць угоды Трампа з Пуціным Адразу 12 амерыканскіх сенатараў – па шэсць ад кожнай партыі – заклікалі Доналда Трампа адмовіцца ад дамоўленасці аб пастаўках расейскага дызельнага паліва. На іх думку, амерыканцы амаль не адчуюць зніжэння цэнаў, затое Крэмль атрымае дадатковыя грошы на працяг вайны супраць Украіны. «Гэтая ўгода – падарунак нашаму праціўніку і здрада нашым хаўруснікам, яе трэба скасаваць», – гаворыцца ў звароце.

  18. 🤨️️️️️️ «Дыялог ён успрымае як граблі, на якія не варта ізноў наступаць» Менск ужо вядзе дыялог з Вашынгтонам, адбываюцца асобныя кантакты з еўрапейскімі палітыкамі, а сам Лукашэнка загаварыў пра неабходнасць наладжваць сувязі з заходнімі суседзямі. Аднак эксперты з некалькіх еўрапейскіх краінаў сыходзяцца ў адным: вяртання да адносінаў, якія Беларусь мела з ЕЗ да 2020 года, чакаць не варта: 📌️️️️️️ Чытайце цалкам 🔗️️️️️️ Гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі

  19. edited

    💥 На Навашахцінскім НПЗ у Растове выбухнуў яшчэ адзін рэзервуар для захоўвання Атака на гэты аб'ект адбылася яшчэ 10 кастрычніка. Таксама быў нанесены ўдар па дата-цэнтры класа «Мега-ЦОД» у горадзе Балакава Саратаўскай вобласці.

  20. Older posts