💬 «Трэба тлумачыць, што мілітарызацыя [у Беларусі] – гэта не толькі пра ваенны аспект, гэта таксама мілітарызацыя ў адукацыі, у эканоміцы, у прапагандзе» Тэма Беларусі сёлета стала адной з цэнтральных на Варшаўскім форуме бяспекі. Рызыка паўнавартаснага ўцягвання нашай краіны ў вайну супраць Украіны і «калетыўнага Захаду», на думку прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў, застаецца істотнай, і проста «махнуць рукою» на «беларускае пытанне» ў такой сітуацыі нельга. Святлана Ціханоўская ўдзельнічала на форуме ў некалькіх дыскусіях і правяла шэраг размоваў з палітыкамі і экспертамі. Галоўнае, што яна даносіла да суразмоўцаў, укладваецца ў чатыры тэзісы. ✅ Расказваем пра іх і не толькі 🔗 Чытайце праз гэты лінк, калі вы ў Беларусі