Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

🍼 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Днём маці «Быць маці – адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску. Я ведаю, што цяпер у Беларусі многія з вас адчуваюць трывогу за будучыню сваіх дзяцей, за іх бяспеку і свабоду. І нават калі самім бывае страшна і няпроста, вы працягваеце быць для сваіх дзяцей апорай, даваць ім любоў, клопат і адчуванне бяспекі. Менавіта таму яшчэ важней зноў і зноў паўтараць: дзякуй. Дзякуй за вашу любоў, цярпенне і сілу. За тое, што вы захоўваеце ў дзецях веру ў дабро, свабоду і справядлівасць, нават калі навокал часта адбываецца зусім іншае. І я цалкам упэўненая, што вашыя дзеці вырастуць у цудоўных дарослых, якія зробяць Беларусь лепшай» ❤️‍🩹 Паводле апошніх звестак, цяпер у лукашэнкаўскіх турмах трымаюць паводле палітычных матываў не менш за 18 маці непаўналетніх дзяцей. Як мінімум 26 дзяцей і падлеткаў знаходзяцца з гэтай нагоды ў вымушанай разлуцы са сваімі матулямі.

Views over time

05001K1.5K2K14 Oct 09:0111 Nov 21:461.6K14 Oct 09:01: 0 views11 Nov 21:46: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 09:010
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.