Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

⛰ Салігорск можа пазбавіцца сваёй (ці не адзінай) вядомай на ўсю Беларусь славутасці Гаворка пра тэрыконы, якія назапашваюцца каля гораду яшчэ з 1960-х, калі было запушчанае першае рудаўпраўленне. Фактычна, гэтыя салявыя адвалы з'яўляюцца равеснікамі гораду. За ўвесь гэты час яны выраслі на вышыню прыкладна 40-павярховага дому. Тэрыконы ўжо займаюць сотні гектараў, а агульны аб'ём пароды вымяраецца сотнямі мільёнаў тонаў. Цяпер гэтыя адкіды паспрабавалі «пусціць у справу». Спецыялісты Акадэміі навук разам з «Беларуськаліем» і іншымі прадпрыемствамі змяшалі глінiста-салявы шлам з торфам і арганікай і ўнеслі на доследны ўчастак плошчай 20 гектараў у Менскім раёне. Кукуруза там дала заўважна больш зялёнай масы і катахоў, чым на зямлі без угнаенняў. Эксперымент праводзілі на даручэнне Лукашэнкі, які 12 кастрычніка азнаёміўся з яго вынікамі. Ужываць адкіды плануюць найперш на поўдні краіны, дзе шмат пясчанай глебы. Так можна было б адначасова падкарміць «складаныя» палі і паступова вызваліць зямлю пад Салігорскам. Будзеце сумаваць па тэрыконах? 🫠

Views over time

05001K1.5K2K14 Oct 13:2711 Nov 21:461.6K14 Oct 13:27: 0 views11 Nov 21:46: 1,650 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 13:270
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.