Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. ☝️Мянчук прадаў кватэру і аддаў грошы: напалохалі крымінальнай справай Менскаму пенсіянеру патэлефанавалі і расказалі, што ў яго стажы не ўлічана 10 працоўных гадоў. Прапанавалі пераразлік пенсіі і папрасілі пашпартныя звесткі. Далей -- па звыклай схеме: "праваахоўнікі" прыгразілі крымінальнай справай і запатрабавалі сабраць дома ўсе назапашванні. 7 тысяч долараў 78-гадовы пенсіянер пакінуў на прыпынку за горадам. Каб іх забраў "супрацоўнік дзяржкантролю". А пасля пенсіянер прадаў сваю кватэру за 83 тысячы долараў і перадаў грошы "кур'еру дзяржкантролю для ўліку ў крымінальнай справе". 🤷

  2. 🤬 «Усім фіялетава, ідзі ўначы і правальвайся» Жыхар Віцебшчыны скардзіцца ў ТыкТок на стан мосту

  3. 🏒 Шлях да вялікага хакею для беларусаў праходзіць за межамі Беларусі І гэта ў краіне, дзе гадамі будуюць лядовыя палацы і называюць хакей нацыянальным гонарам. Чаму адных арэн недастаткова, каб выхоўваць чэмпіёнаў? Параўналі Беларусь з іншымі краінамі і паглядзелі, чаго нам не хапае, у праграме «Прабел» ад NEXTA. 🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

  4. ☎️ Пяскоў: Пуцін неўзабаве паразмаўляе з Трампам па тэлефоне Пры гэтым 8 кастрычніка Пяскоў казаў, што дакладнай даты размовы пакуль няма, і адмовіўся раскрываць яе магчымы змест. Таксама прадстаўнік Крамля заявіў, што Пуцін чакае ў Маскве амерыканскіх перамоўнікаў Стыва Ўіткафа і Джэрэда Кушнэра. Калі яны могуць прыехаць, таксама пакуль невядома.

  5. Як вам такі ўлоў у цэнтры Менску? 🐟 Мужчына выцягнуў са Свіслачы ладную рыбіну, але ў каментарах пад відэа за яго радыя не ўсе. Пішуць пра цэлую «табліцу Мендзялеева» у рыбе і цікавяцца, ці наважыцца рыбак з'есці свой улоў.

  6. 🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔸Пратэрмінавыя прадукты, адсутнасць дакументаў, дзіўнае цэнаўтварэнне – процьма парушэнняў у аб'ектах грамадскага харчавання 🔸Беларускую грамадскую кансультацыйную раду па супрацьдзеянні расейскай гібрыднай агрэсіі прэзентавалі ў Польшчы Таксама пагаворым пра нобэлеўскую прэмію, страйкі ў Бельгіі, магчымы дыялог з рэжымам Лукашэнкі Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/2Vi7qoTAn8k

  7. 🇮🇷 Іран заявіў пра атаку на танкер NV Sunshine у Армузскім праліве Тэгеран прыгразіў пераследаваць судны, якія ідуць па неўзгодненых з Іранам маршрутах. Брытанская служба UKMTO таксама паведаміла пра інцыдэнт каля берагоў ААЭ. Ці звязаныя гэтыя выпадкі, пакуль невядома. Армузскі праліў мае вялікае значэнне для сусветных паставак нафты і газу. Напружанасць у рэгіёне захоўваецца праз вайну паміж ЗША і Іранам, якая пачалася ў канцы лютага 2026 года.

  8. edited

    🇺🇸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суду Маркаў Руб'ё сказаў, што Вашынгтон гатовы ўзмацняць ціск на МКС, калі не атрымаецца дамовіцца: «Або МКС спыніць свае пагрозы, або мы спынім існаванне МКС» - сказаў дзяржсакратар ЗША ў сацыяльнай сетцы X. Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў суду, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША, і абмежаванне фінансавых аперацыяў. Прычынай канфлікту сталі расследаванні МКС амерыканскіх вайскоўцаў і ордары на арышт ізраільскіх кіраўнікоў.

  9. edited

    🇨🇦Падлетак у Канадзе заблукаў у гарах, даверыўшы маршрут ШІ. Яго давялося ратаваць верталётам 16-гадовы Брайс Вінсэнт Гаўрылюк папрасіў чат-бот Claude пракласці маршрут у гарах Брытанскай Калумбіі, але ў выніку апынуўся ля стромкай скалы, з якой не мог выбрацца. Ратавальнікі прыбылі на верталёце, але праз блізкасць скалы не маглі забраць падлетка непасрэдна з паветра. Двух ратавальнікаў спусцілі да яго, пасля чаго хлопца ўжо паднялі на борт. Паводле ратавальнікаў, ён быў добра падрыхтаваны да паходу, але не да скалалажання. 😅 Пасля аперацыі ратавальнікі заклікалі не спадзявацца выключна на ШІ і лічбавыя мапы пры планаванні такіх хайкаў.

  10. 💥Медыя назвалі імёны беларусаў, якія маглі ўдзельнічаць у рыхтаванні дыверсіі ў Ляйпцыгу Паводле сумеснага расследавання The Insider і Der Spiegel, да спробы дыверсіі ў нямецкім аэрапорце маглі быць датычныя беларусы Максім Лапуноў і Андрэй Каршакоў. У жніўні там выявілі дроны з выбухоўкай каля ўкраінскага транспартнага самалёта Ан-124 «Руслан». Расследавальнікі таксама дапускаюць, што абодва маглі ўдзельнічаць у падпале гіпермаркету Leroy Merlin у польскай Лодзі ў 2024 годзе.

  11. 🪖 Колькасць ахвяраў вайны Расеі супраць Украіны сярод беларусаў набліжаецца да ліку беларусаў, загінулых у Афганістане Пра гэта 9 кастрычніка ў Варшаве распавёў прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук. Паводле яго, беларусаў вярбуюць праз сацсеткі, прывабліваючы вялікімі выплатамі. Асабліва ўразлівыя жыхары бедных рэгіёнаў краіны. 📌 Больш падрабязна – чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  12. 🍷У Італіі адбылася найбуйная кража віна на 5 мільёнаў еўра У Таскане злодзеі выкралі 30 тысяч бутэлек віна з вінаробні Marchesi Antinori. Сярод скрадзенага — дарагія гатункі, кошт адной бутэлькі якіх пачынаецца ад 120 еўра. Злодзеі адключылі сігналізацыю і вывезлі віно на двух фургонах. Пра крадзеж даведаліся толькі ў панядзелак. Прадстаўнік кампаніі кажа, што ў злачынстве маглі ўдзельнічаць пяць-шэсць чалавек. Ён назваў крадзеж найбуйнейшым падобным выпадкам у Італіі.

  13. edited

    💱 Курсы валютаў 9 кастрычніка Долар і еўра працягнулі падзенне трэці дзень запар. Долар – адразу на 2,5 капейкі, еўра – на 1,7 капейкі. Расейскі рубель нязначна ўмацаваўся. #курсывалютаў

  14. ✊ «Беларусь трэба адкрываць зноў. Беларусь трэба адкрываць нам, беларусам» Павел Севярынец прэзентаваў у Варшаве новую кнігу «Соль зямлі» – зборнік з 12 віктарынаў пра Беларусь, навуку, культуру, палітыку і Біблію. Кнігу пісьменнік склаў у зняволенні, дзе правёў пяць з паловай гадоў. Цяпер Севярынец едзе ў тур па Польшчы, каб сустрэцца з беларускімі чытачамі яшчэ ў дзевяці гарадах. 📌 Як прайшла першая такая сустрэча – чытайце ў рэпартажы «Белсата» ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  15. 💭«Не перабольшваю пагрозу, але ўсяго можна чакаць» Журналіст Аляксандр Класкоўскі не выключае звароту ў паліцыю пасля ананімнага ліста з пагрозамі фізічнай расправы: «У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з'яў я таксама не збіраюся» 📌 Хто, на думку журналіста, можа стаяць за гэтымі пагрозамі — чытайце ў каментары «Белсату» 🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  16. 💥Ратуюцца ад абстрэлаў? Расейскі маркетплэйс удвая нарасціў складскія плошчы ў Беларусі Новыя лагістычныя цэнтры Ozon адкрыліся ў Аршанскім раёне і Менску – плошчай 26 тыс. і 12,1 тыс. м² адпаведна. Цяпер агульная плошча складоў маркетплэйсу ў Беларусі складае 65 тыс. м² —піша Office Life. Тым часам Wildberries будуе яшчэ большыя комплексы – плошчай 140 тыс. і больш за 200 тыс. м².

  17. edited

    💸 Кажуць: «Купляйце беларускае», але крэдыты даюць на пакупкі ў Расеі «Беларусбанк» пачаў выдаваць крэдыты да 50 тысяч рублёў на пакупкі ў Wildberries. Аформіць пазыку можна імгненна, падчас замовы тавараў на платформе. Такім чынам, грошы могуць пайсці замежным вытворцам і прадаўцам, якія дамінуюць на платформе, а беларусам застануцца даўгі. 💭 Эканамістка Аліса Рыжычэнка распавяла «Белсату», каму насамрэч выгадная гэтая схема і чым яна можа пагражаць беларускім пакупнікам і вытворцам. ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  18. ▶️Жывы эфір «Наш дзень» Абмяркоўваем важнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння пагаворым пра павышэнне падаткаў, разбяром што адбываецца з інфляцыяй і спажывецкімі цэнамі, паглядзім пра што гавораць на саміце СНД, куды паехаў Лукашэнка. А таксама абмяркуем праблемы беларускіх вёсак: сёлета ў Беларусі знікла ўжо 20 вёсачак. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/DIrRtqSferM

  19. 😖 Правакацыі на беларускай мяжы набываюць новыя формы Невядомыя ў масках пашкодзілі інфраструктуру на мяжы з Латвіяй і апублікавалі пагрозы ад імя групоўкі «Чорныя русы». Аналізуем, хто можа стаяць за гэтымі дзеяннямі, навошта яны патрэбныя і ці здольны Лукашэнка кантраляваць тое, што адбываецца на беларускай мяжы, у новым выданні «Нацыянальнага інтарэсу». 🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».

  20. edited

    🔎 Хто ёсць хто ў беларускім дэмакратычным руху? Разбіраемся, якія сілы і структуры яго фармуюць, і хто якою ролю адыгрывае – у нашым матэрыяле. ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  21. Older posts