🇮🇷 Іран заявіў пра атаку на танкер NV Sunshine у Армузскім праліве Тэгеран прыгразіў пераследаваць судны, якія ідуць па неўзгодненых з Іранам маршрутах. Брытанская служба UKMTO таксама паведаміла пра інцыдэнт каля берагоў ААЭ. Ці звязаныя гэтыя выпадкі, пакуль невядома. Армузскі праліў мае вялікае значэнне для сусветных паставак нафты і газу. Напружанасць у рэгіёне захоўваецца праз вайну паміж ЗША і Іранам, якая пачалася ў канцы лютага 2026 года.