💥Медыя назвалі імёны беларусаў, якія маглі ўдзельнічаць у рыхтаванні дыверсіі ў Ляйпцыгу Паводле сумеснага расследавання The Insider і Der Spiegel, да спробы дыверсіі ў нямецкім аэрапорце маглі быць датычныя беларусы Максім Лапуноў і Андрэй Каршакоў. У жніўні там выявілі дроны з выбухоўкай каля ўкраінскага транспартнага самалёта Ан-124 «Руслан». Расследавальнікі таксама дапускаюць, што абодва маглі ўдзельнічаць у падпале гіпермаркету Leroy Merlin у польскай Лодзі ў 2024 годзе.