☝️Мянчук прадаў кватэру і аддаў грошы: напалохалі крымінальнай справай Менскаму пенсіянеру патэлефанавалі і расказалі, што ў яго стажы не ўлічана 10 працоўных гадоў. Прапанавалі пераразлік пенсіі і папрасілі пашпартныя звесткі. Далей -- па звыклай схеме: "праваахоўнікі" прыгразілі крымінальнай справай і запатрабавалі сабраць дома ўсе назапашванні. 7 тысяч долараў 78-гадовы пенсіянер пакінуў на прыпынку за горадам. Каб іх забраў "супрацоўнік дзяржкантролю". А пасля пенсіянер прадаў сваю кватэру за 83 тысячы долараў і перадаў грошы "кур'еру дзяржкантролю для ўліку ў крымінальнай справе". 🤷