🔹 17-гадовы рабочы загінуў на прадпрыемстве на Берасцейшчыне: падлетка зацягнула ў вентыляцыйную ўстаноўку Колькі атрымалі фігуранты справы гібелі беларускі Веры Краўцовай у М'янме? Ці вяртаецца сухараўскі скуралуп? Чаму стваральніка інтэрнэт-бібліятэкі і кнігавыдаўца, які жыве ў Польшчы, абвясцілі ў вышук у Расеі? ✍️ Таксама ў выпуску: дзве атакі на навучальныя ўстановы ў Польшчы, Лукашэнка на саміце СНД у Туркменістане, дзевяць тэмпературных рэкордаў у Беларусі і рэзкае пахаладанне. 👀 Пра ўсё гэта глядзіце ў свежым выпуску навінаў на «Белсаце»!
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
-
👀 «Залаты колер для мяне сімвалізуе царскую стаць і святую энергію» Паглядзіце, у чым паедзе пакараць Шры-Ланку прадстаўніца Беларусі Маргарыта Маскалене.
-
edited
У ЗША ўпершыню ў гісторыі краіны могуць паказаць у жывым эфіры смяротнае пакаранне Расстраляць плануюць былога вайсковага псіхіятра Нідаля Хасана, асуджанага за забойства 13 саслужбоўцаў у 2009 годзе. Трансляцыю плануюць арганізаваць 3 снежня на вайсковай базе Форт Гуд у Тэхасе, дзе адбылася страляніна. У ЗША гэта будзе першы расстрэл паводле прысуду з часу Другой сусветнай вайны.
-
edited
🏅Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі юрыстцы з ПАР Наві Пілляй Яна займала пасаду вярхоўнай камісаркі ААН у правах чалавека ў 2008–2014 гадах. Таксама працавала суддзёй Міжнароднага крымінальнага трыбуналу па Руандзе і Міжнароднага крымінальнага суду. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
edited
💥 Зноў пашкоджаны дата-цэнтр «Яндэкса». Гэтым разам – у Калузе Паводле кампаніі, некалькі модуляў цэнтру цалкам выйшлі з ладу, таму ў працы некаторых сэрвісаў магчымыя перабоі. Гэта ўжо другі за некалькі дзён удар па інфраструктуры дата-цэнтраў расейскага інфармацыйнага гіганта. Эксперты адзначаюць, што галоўнае слабае месца Расеі ў інфармацыйнай сферы – моцная цэнтралізацыя. Перанос магутнасцяў у іншыя рэгіёны або краіны можа заняць прынамсі год – кажуць у каментары DW. Таксама замяніць знішчанае абсталяванне складана праз санкцыі, а пераход на кітайскія аналагі патрабуе часу і грошай.
-
❣️ Часам для дзіцячага шчасця дастаткова двух цацак і таты, які вельмі хоча зрабіць нешта асаблівае Стваральнік платформы «Голас» Павел Лібер распавёў, як штучны інтэлект дапамог яму ажывіць любімых герояў сваіх дзяцей, і як гэты выпадак стаў прыкладам, чаму новыя тэхналогіі не абавязкова павінны замяняць чалавека. 🎙 Цалкам вялікую размову з Ліберам глядзіце ў нашай праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
-
edited
😢 Праблема жорсткага абыходжання з жывёламі ў Беларусі ўсё яшчэ актуальная У Горадні затрымалі мужчыну, які скінуў ёркшырскага тэр’ера з 9 паверха. Сабака спрабаваў заступіцца за гаспадыню, калі яе п'яны госць спрабаваў ужываць сілу. На мужчыну завялі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай. Тым часам у сацсетках паведамляюць пра магчымае вяртанне так званага сухараўскага скуралупа Мікалая Кавалёва. Акаўнт з такім імем зʼявіўся ў сацсетцы трэдс і піша каментары пад пастамі, дзе шукаюць новых гаспадароў для жывёлаў У 2022 годзе Кавалёва асудзілі на тры гады калоніі за жорсткае абыходжанне з жывёламі: даказалі гібель 14 катоў і кошак. З улікам амністыі і часу пад вартай ён правёў у зняволенні каля года і сямі месяцаў. Цяпер міліцыя праводзіць праверку, каму належыць новасвтораны акаўнт – піша «Анлайнер». Гэтыя выпадкі паказваюць, што тэма жорсткага абыходжання з жывёламі ў Беларусі застаецца балючай. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
-
edited
У Польшчы закрываюць школы праз крывавы інтэрнэт-чэлендж. Што адбываецца? У сеціве распаўсюджваюцца паведамленні пра магчымыя напады на школы 9 кастрычніка, а таксама відэа з людзьмі ў масках, якія пагражаюць расправай. Гэта называць «Крывавай Пятніцай». Трывога ўзрасла пасля двух нападаў непадалёк ад Варшавы: 7 кастрычніка ў Астраленцы нажом паранілі дзевяць чалавек, сярод іх пяцёра - вучні. А на наступны дзень у Лешчыдоле-Новінах 15-гадовы падлетак напаў на трох супрацоўнікаў школы – адна жанчына памерла, яшчэ двое пацярпелі. Праз гэтыя пагрозы ў некаторых населеных пунктах ваяводства заняткі адмянілі або перавялі на дыстанцыйнае навучанне, а ў Варшаве ўзмацнілі ахову школ і павялічылі колькасць паліцэйскіх патрулёў. Паліцыя затрымала некалькіх падлеткаў, але кажа, што існаванне арганізаванага інтэрнэт-чэленджу «крывавая пятніца» пакуль не пацверджанае.
-
🦊 Пад Лагойскам заўважылі рэдкую чорную лісу Жывёліна трапіла у аб’ектыў фотапасткі. Такія лісы-меланісты нараджаюцца вельмі рэдка праз генетычную асаблівасць. Цёмны кажушок выглядае эфектна, але ў дзікай прыродзе можа стаць праблемай – ліса мацней вылучаецца сярод зеляніны і асабліва на снезе.
-
😰 Чатыры з дзесяці беларускіх вёсак – пустыя або амаль пустыя За апошнія 30 гадоў сельскае насельніцтва Беларусі скарацілася больш як на 40 % – амаль на 1,4 млн чалавек. Пры гэтым саміх сельскіх населеных пунктаў стала менш толькі на 6,5 %. У выніку на карце застаюцца тысячы вёсак, дзе жывуць менш за дзесяць чалавек або ўжо не жыве ніхто. Паводле перапісу 2019 года, такіх было каля 40 % ад усіх сельскіх населеных пунктаў краіны. Некаторыя пустыя вёскі існуюць толькі на паперы яшчэ шмат гадоў. Напрыклад, Бель і Стуканы афіцыйна скасавалі толькі ў 2026-м – прынамсі праз 17 гадоў пасля таго, як перапіс упершыню не знайшоў там ніводнага пастаяннага жыхара.
-
😷 Чума вяртаецца? І ці варта хвалявацца беларусам Падазрэнне на першую за дзесяцігоддзі смерць ад чумы ў Расеі прыцягнула вялікую ўвагу яшчэ і таму, што памерлая працавала лабаранткай у супрацьчумным інстытуце. На гэтым фоне цікавасць да тэмы рэзка ўзрасла. Ці можа чума быць біялагічнай зброяй, ці ёсць ад яе вакцына і ці чакае нас эпідэмія? Галоўныя пытанні пра чуму: 👉 Чытайце разбор на сайце 🔗 Гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі
-
⚖️ €43 для расейскай арміі праз беларуса. У Латвіі актывістку асудзілі на 6 гадоў Паліна Камлёва, пракрамлёўская актывістка з Латвіі, атрымала шэсць гадоў зняволення і яшчэ тры гады прабацыйнага нагляду за фінансаванне расейскай арміі. Паводле латвійскай пракуратуры, Камлёва перадала каля €43 на абсталяванне для глушэння ўкраінскіх дронаў. Але праз абмежаванні на грашовыя пераводы ў Расею яна папрасіла знаёмага ў Беларусі зрабіць гэта замест яе. Сапраўднай мэты плацяжу яму не раскрыла. Знаёмы пагадзіўся і перавёў грошы ў Расею. Такім чынам, данат усяго на 157 беларускіх рублёў стаў падставай для крымінальнай справы.
-
💥 Гарыць завод, што вырабляе паліва для ракет Х-55 і Х-101 Рэдкінскі вопытны завод вырабляе кампаненты «Дэцылін-М» для крылатых ракет, а таксама прысадкі да дызельнага і авіяцыйнага паліва. Таксама моцны пажар з дэтанацыяй хімікатаў успыхнуў у падмаскоўным Пушкіна.
-
☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 «Каб сказаць, што ўсё гэта ўжо перажылі, патрэбна больш часу» Беларуская псіхалагіня Віялета Нікіцік даследуе, як рэпрэсіі, эміграцыя і сямейныя гісторыі траўмаў уплываюць на беларусаў у Польшчы. 🔸 Чаго хочуць французскія школьнікі, якія ўжо тры тыдні «хістаюць» краіну? Як гэта часта бывае, маштабныя акцыі нарадзіліся з аднаго лакальнага ачага, які, здавалася б, можна было хутка «патушыць». 🔸 Літва хоча адмяніць свой без'ядравы статус Літоўскі Сейм ужо падтрымаў папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазволяць у будучыні размяшчаць у краіне ядравую зброю і замежныя вайсковыя базы. #штопачытаць
-



🦅 Птушак больш, чым самалётаў Прырода так ачысцілася ад самалётаў Белавія за гады санкцыяў, што ў Менскім аэрапорце цяпер лятаюць птушкі. Тут пасяліліся і жывуць не толькі звыклыя гарадскія, але рэдкія і нават драпежныя птушкі. Пра гэта паведамляе Telegram аэрапорту. ☝️
-
☝️Беларускага выдаўца Яраслава Іванюка абвясцілі ў вышук Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк жыве ў Польшчы. Яго дадалі ў расейскую базу вышуку на запыт карных структур Беларусі. У сакавіку 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» так званую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў». У яе ўключылі фонд Kamunikat.org і Яраслава Іванюка. У ліпені 2023 годзе – Kamunikat.org быў унесены ў спіс заблакаваных рэсурсаў на тэрыторыі Беларусі, але працаваў за мяжой. А ў траўні 2026 года адбылася маштабная хакерская атака на серверы інтэрнэт-бібліятэкі. У выніку былі выдалены файлы, якія назапашваліся за 25 гадоў працы Kamunikat.org. Але ўжо ў чэрвені Яраслаў Іванюк паведамляў, што бібліятэку ўдалося аднавіць. ☝️
-

🎃 «Надзея» вагой 683 кілаграмы Гіганцкі гарбуз вагой 683 кілаграмы вырасціў на сваім падворку жыхар Падгалля Мачой Молек і назваў Надзяй. Для гаспадара гэта асабісты рэкорд - папярэдні яго гарбуз важыў 574,5 кілаграмы. У перыяд актыўнага росту такі гігант патрабаваў да тысячы літраў вады за дзень. Хутка гарбуз прывязуць у Варшаву на конкурс, а пасля адправяць на корм жывёлам. Рэкорд Польшчы пакуль складае 918 кілаграм. ☝️
-
edited
☝️Хто і як падтрымае беларускіх мігрантаў у свеце? У ЗША не паляпшаецца сітуацыя з міграцыйным пераследам беларусаў, у Польшчы ўсё часцей чуваць пра выпадкі адмоваў у міжнароднай абароне, але ёсць і краіны, дзе пагаджаюцца на паслабленні ў дачыненні грамадзянаў Беларусі. Пра праблемы, добрыя навіны і пытанні, над якімі вядзецца праца, у праграме «Наш дзень» апавёў дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Леанід Марозаў. «Гэта такое пастаяннае нагадванне праблемаў беларусаў. Трэба з усіх бакоў, з якіх толькі можна, размаўляць з уладамі Польшчы, казаць, што такая дапамога патрэбная. І мне падаецца, што нас чуюць», – кажа Марозаў. Марозаў адзначае, што дэмсілы рыхтуюць для міжнародных партнёраў вялікую справаздачу па затрыманні беларусаў па вяртанні ў краіну. Яе перадаюць міграцыйным службам, каб паведаміць колькі асобаў было затрымана, што беларусам і дагэтуль небяспечна ехаць дамоў. ☝️
-
edited
☝️Прыйшоў у госці і распуснічаў з дзіцём Жыхара Берасцейскай вобласці арыштавалі за распусныя дзеянні ў дачыненні 11-гадовай дзяўчынкі, паведамляе пракуратура. 26-гадовы маладзён быў у гасцях у знаёмых, якія выхоўваюць дачку. «Скарыстаўшыся аслабленай увагай бацькоў дзіцяці, мужчына падышоў да 11-гадовай дзяўчынкі і насуперак яе волі пачаў здзяйсняць з ёй распусныя дзеянні. Пацярпелая не магла праз узрост, узровень псіхічнага і фізічнага развіцця, а таксама індывідуальныя псіхічныя магчымасці аказаць супраціў даросламу чалавеку», – адзначае пракуратура. Распачатая крымінальная справа. Як думаеце, колькі мусіць атрымаць гвалтаўнік? ☝️
-
edited
💥 #галоўнае за 8 кастрычніка ✔️Беларуска пацярпела ад удару БПЛА ў Бранскай вобласці, ёй давялося ампутаваць канцавіны ✔️Звычайны ранак на Гомельшчыне: зноў зафіксаваныя палёты расейскіх дронаў ✔️Літва ўсур'ёз узяла курс на адмову ад без'ядравага статусу ✔️Расейцы нанеслі ўдар авіябомбаю па аўтобусе з цывільнымі ў прыфрантавым Краматорску – загінулі дзясяткі людзей ✔️У адказ на абстрэлы сваіх дата-цэнтраў украінцы нанеслі ўдар па дата-цэнтры «Яндекса» ✔️«Такія змены не адбываюцца перад нейкімі добрымі падзеямі». Спецслужбістаў уводзяць у склады аблвыканкамаў ✔️Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі атрымаў ананімную пагрозу фізічнай расправы ✔️Зноў зазірнулі ў памежныя чаты, каб паглядзець, што там з чэргамі. Аказалася – усё досыць няблага ✔️Сілавікі ў Менску адпрацоўвалі ліквідацыю тэрарыстаў, якія здзейснілі напад на хакейны матч. Вось як гэта выглядала ✔️Скасаваныя тры канцэрты расейскага Z-спевака SHAMANа, якія мусілі адбыцца ў беларускіх гарадах ✔️У Чырвоным касцёле ўжо неўзабаве пачнуць аднаўляць страчаныя роспісы ✔️Чаго хочуць французскія школьнікі, якія ўжо тры тыдні «хістаюць» краіну? Расказваем у нашым матэрыяле-эксплэйнеры ✔️Літаратурная «нобэлеўка» гэтага году прысуджаная канадскай пісьменніцы Эн Карсан #рэпрэсіі: ▫️Палітвязень Вацлаў Арэшка цалкам страціў зрок у калоніі ▫️У расейскую базу вышуку дадалі беларуса з Падляшша Яраслава Іванюка – заснавальніка інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Там жа апынуліся іншыя вядомыя выдаўцы – Андрэй Янушкевіч ды Ігар Логвінаў
- Older posts